Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Круцігалоўка. Няўрымсьлівае птушанё.

Круцігалоўка. Птушаня.

25 чэрвеня 2013. Пухаўшчына. Свойскія птушкі (дупло - 5м ад ганку). Сябруем без праблем.

Ствараецца ўражаньне, што кікога апроч гэтага велікана ў гнязьдзе няма. Кормяць яго бесперапынна. Іншым разам хтосьці з бацькоў залазіць у дупло. Магчыма ёсьць і меньшыя дзеткі. 

Каментары

Цікава паглядзець на жыцьцё круцігаловак зблізку.

Аднак - каб не правакаваць на падобныя здымкі з гнёздаў - лепш змяшчаць такія здымкі і гісторыі ў Нашы назіранні, а не ў Галерэі. Зразумела, што Вы наўрацьці пагражалі бяспецы птушак, якія загнездавалі каля Вашай хаты і дзякуй за падрабязнае апісаньне сытуацыі. Але наступным разам усё ж змяшчайце такія здымкі ў Нашы назіранні. 

 

Птушкі адчуваюць добрых людзей. Ябльня меней, чым 5 м ад ганку. Дупло на вышыні 1.4 м.

Гады два таму прыляталі спарадычна ці залётна - рыхтавалі дупло. Часам і дзяцел дзёўбаў. Неяк й увагі не зьвярталі на іх, а цяпер прыпомнілася. Патрапілася на сядзібным надзеле ў ядлоўцы птушанё, я нават не мог вызначыць, чыё. За 40 м ад хаты, а цяпер мы разам. Побач зь цяперашнім дуплом, пры плоце - ядловец вышынёй за 6 м. Вы бачылі такое?.. Першанец не будзе хавацца ў ім, бо пры дарозе, і ёсьць больш спакойные месцы - ядловец утварае жываю агароджу сядзібы. 

Тут і траву падкашваю (звычайнай касой, ажно да самай яблыні), і дзьверы бразгаюць, і каток шчыруе... Калі косіце музейнай касой, думайце пра сваю працу. Тадых і птушкі будуць успрымаць Вас як свайго.

У нас няма праблем. У нас - камфортна і / бо натуральна.

Парады Вашу разумею. А сэнс гэтага тэксту - якраз для галярэі: карысьці больш.