Дамініканская чайка = Kelp Gull (Larus dominicanus)
Самая вялікая чайка ў Перу, троху большая за чайку Белчэра і, паводле вызначальніка, вельмі падобная да светлагаловай формы апошняй. адрозніваецца колерам ног, белымі плямкамі на першаступовых махавых і белым хвастом без чорнай палоскі.
Даволі звычайная, але нешматлікая чайка на ціхаакіянскім узбярэжжы.
09-06-2013, раён Лімы Miraflores, PERU
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Шчыра дзякую дзяржаўнаму агенцтву PromPeru - галоўнаму саарганізатару Nor-Amazonico Birding Rally Challenge-2013 -за поўнае пакрыццё расходаў на паездку ў Перу.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ