Дакументацыйныя здымкі
На адной з сажалак рыбгаса ў в.Каеняўцы сабраліся адпачываць ажно 32 клікуны (Cygnus cygnus) і 23 шыпуны (Cygnus olor).
Прычым клікуноў на працягу тыдня там стала больш на некалькі птушак. Суседняя сажалка занятая гняздуючай парай шыпуноў = адтуль ніякія лебедзі прыляцець не маглі.
11-05-2014, Гарадзеншчына. Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Сёння на Нёмане з горкі ад Дарошавіч назіралі цікавы выпадак:
Першым праляцеў лебедзь-шыпун, за нім у метрах 100 ляцеў клікун, які часад часу пакрыкваў і з-за большай хуткасці даганяў шыпуна. Шыпун праз некалькі секундаў, напэўна, зразумеў гэта і паляцеў хутчэй, але пагоня адбывалася па прамой і клукун дагнаў шыпуна. Шыпун пастараўся па ўзыходзячай узняцца ўверх, каб пазбегнуць удару, клікун і сапраўды паляцеў за ім уверх, выставіўшы ногі, але не здолеў стукнуць. Шыпун адвярнуў з ракі направа, клікун паляцеў далей прама і сеў у завадзь. Метрах у 30 ад яго харчаваліся там 2 шыпуны, але на іх ён ужо не нападаў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ