Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лосі на Грайна

Прыемны сюрпрыз чакаў нас зранку на нізінным балоце Грайна. Два ласі (Alces alces) снедалі ці то азімым рапсам, ці то травой на мяжы балота і рапса. Верхні здымак можна павялічыць па 2000 пікселяў.

Хаця лосі тут сустракаюцца даволі рэгулярна, аднак кожная сустрэча з імі - гэта свята!

26-04-2015, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

Каментары

Да мяне на хутар ласі наведваюцца даволі рэгулярна. Але пасля паляўнічага сезону сталі палахлівыя і прыходзяць у прыцемку. А у восень асабліва не звярталі увагі на маё аўто з адлегласці у 100м, калі ласаваліся капустай.