Дакументацыйныя здымкі
Умінулую нядзелю мы не ўбачылі ніводнага клікуна ў даліне Свіслачы, хаця шыпуноў там хапала - ў розных месцах налічылі агулам каля сотні.
Сёння ж нам пашанцавала: лебедзі-клікуны (Cygnus cygnus) па 2, 5, 7 і нават па 15 ляталі і крычалі вакол нас у розных месцах. Аднак найбольш цікавае здарылася на прыканцы нашага маршруту на нізінным балоце Грайна: там сабраліся начаваць ажно 28 клікуноў, але толькі трое з іх былі маладыя птушкі гэтага году:
Яшчэ больш нечаканым было тое, што два з трох мелі на шыях каляровыя пластыкавыя нашыйнікі!
І хаця на балоце ў апошнія гады штогод гняздуе і паспяхова выводзяць птушанят дзьве пары клікуноў, гэта былі не нашы лебедзі. Чые ж напішу, калі больш даведаюся дзякуючы нашыйнікам.
01-11-2015, балота Грайна, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ