Мы жывем на першым паверсе старага дому. Штовосень да нас прабіраюцца ў кватэру мышы, а часам і большыя грызуны - пацукі. Спачатку яны паводзяць сябе ціха і скромна - як і падабае гасцям. Але з часам яны думаюць, што акрамя іх ніхто тут не жыве і распаўзаюцца грызьці нешта з кухні ў іншыя пакоі і слаба рэагуюць на вокрыкі ці пастукванні па розных прадметах.
Не адразу зразумела, чым жа яны ў нас харчуюцца, пакуль не заўважыш ці то выедзеныя семкі з акрайчыка хлеба, ці то пагрызеную ззаду плітку чакаляды... Тады пачынаюцца ваенныя дзеянні, ў якіх мы звычайна перамагаем з дапамогай лавушкі Геро (незаолагі называюць яе давілкай). Колькасць ахвяр з таго боку бывае розная, але звычайна ад 5 да 10 грызуноў. Пасля чаго ў хаце зноў становіцца ціха і спакойна.
Таксама сталася і гэтай зімой - усе 6 ахвяр нашага канфлікту пойдуць на заняткі вялікага спецпрактыкума для студэнтаў-заолагаў.
Але вось гэтая дамовая мыш (Mus musculus) (не блытаць са свойскай!) аказалася самай хітрай і я не стаўлю на яе давілку. Аднойчы ўвечары я адкрыў дзверцу навясной шафкі, якая знаходзіцца 2 (два!) метры над падлогай на кухні каб нешта ўзяць. Нечакана на святло выскачла мышка! Я паклікаў сына і пабег за фоцікам. Першыя два здымкі зрабіў у макра рэжыме без успышкі, другія два - з успышкай. Больш яна здымацца не захацела і прыгнула на верх шафкі, адкуль знікла таксама хутка, як і з-за пакетаў з соусамі выпрыгнула на завесу.
Сын устаў на зэдлік, каб пагялдзець куды яна магла пралезьці - але ніякай дзіркі вышэй ўзроўню шафкі бачна не было. "Мясцовая!" - падумаў я і вырашыў даць ёй шанец дажыць да вясны побач з намі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 16.02.2016 - 23:40
Pryvitannie Valodzie!
Pryvitannie Valodzie! Pravilnaie rašennie, myški ž pryhožyja žyvielki :-)
Hanna Pomorska - 19.02.2016 - 19:21
Lucky mouse :)
Lucky mouse :)