Даліна Свіслачы, а асабліва балота Грайна - гэта самы жаданы дом лебедзяў-шыпуноў (Cygnus cygnus), вядомы нам на Гарадзеншчыне.
Яны прыпыняюцца тут пад час вясновых і зімовых пералётаў, гняздуюць і зімуюць калі ёсць вада без ільду ці кукуруза без снегу)
Цяпер на балоце адпачываюць каля паўсотні клікуноў. Але хутка ўсё зменіцца і застануцца 2 пары, якія ўжо займаюць адпаведныя кавалкі балота.
25-03-2016, ТВП "Гарадзенская Свіслач".
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ