Інтрадуцэнты афіцыйна прызнаныя пагрозай для польскай прыроды

Mon, 10/10/2011 - 00:10 | Harrier

Віцэміністр навакольнага асяроддзя Польшчы Станіслаў Гаўлоўскі (Stanisław Gawłowski) месяц назад – 9 верасня 2011 – выдаў распараджэнне, якое неадназначна было ўспрынята ў гэтай краіне. Яно датычыць Спісу чужародных відаў, якія ў выпадку іх выпушчэння ў дзікую прыроду могуць пагражаць існаванню айчынных відаў флоры і фауны або прыродным біятопам.

У гэтым спісе 16 відаў раслін, 10 відаў безхрыбетных і 26 хрыбетных жывёл. Сярод апошніх: 8 відаў рыб, 1 амфібій, 4 віды рэптылій, 10 відаў звяроў і 3 віды птушак: канадзкая казарка (Branta canadensis), егіпецкая гусь (Alopochen aegyptiacus) і амерыканская саўка (Oxyura jamaicensis).

Цалкам Спіс як файл .pdf можна спампаваць або паглядзець тут:

http://g.ekspert.infor.pl/p/_dane/akty_pdf/DZU/2011/210/1260.pdf#zoom=90

Здымак канадзкіх казарак Дзьмітрыя Вінчэўскага

Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by