Выпадковая кугакаўка

05.05.2024

Гісторыя атрымалася трохі павучальная.

Польшча. Лембарк. Парк імя Баляслава Харобрага, прыблізна вось такі:

У парку стаіць былая ваданапорная вежа, зараз музей з археалагічнымі рэчамі. Вось дзеля археалагічных рэчаў я туды і пайшла, наверх узнялася толькі "для птушачкі". На пляцоўцы была група турыстаў з гідам, і ўсе бакі, з якіх відаць гарадскія краявіды, яны занялі. Я стала сабе злева, дзе толькі парк відаць, пачакала трохі... унізе скандалілі сойкі.

(Адна сойка хутка зляцела, іншая працягвала лаяцца).

Ну, сойкі дык сойкі, сварацца дык сварацца, нічога нязвыклага. Ну, зрабіла некалькі здымкаў, бо падалося прыгожым, як сойка выглядае на тле лісьця. Там яшчэ нешта карычневае было, пэўна,  кавалак дрэва.

Праз пару дзён прыязжаю дахаты, пачынаю сартаваць фатаздымкі, і там была мая першая ў жыцці сава, а я яе нават не заўважыла!

...А гарадскія краявіды ня дужа цікавыя былі.

Уважлівей трэба быць, асабліва, калі скандал.

Кропка назірання

Выпадковая кугакаўка

Фотаздымкі

Каментары