Гнездавыя скрыні для вялікага савука - што гэта і як мы іх павесілі

вялікія савукі

Дзякуючы таму, што пра нас і нашы рэгулярныя даследаванні поймы Свілачы і аднайменнага заказніка ўжо ведаюць мясцовыя ўлады, мы змаглі разам з калегамі з біяфаку Гродзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы паўдзельнічаць у дзяржаўнай праграме па развіцці асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый менавіта на Бераставіччыне.

Адным з этапаў і мэтаў гэтага ўдзелу аказалася развешванне штучных гнёздаў для чырвонакніжных відаў птушак і ў якасці такога віда мы абралі вялікага савука  - гняздуючыя (дарослыя з вывадкамі) і ў апошнія гады яўна негняздуючыя  дарослыя птушкі адзначаюцца летам па Свіслачы ніжэй маста ў Ярмоліч.

Качка гэтая вялікая, для гнязда патрабуе або вялікае дупло ў старым дрэве (якое цяжка знайсці па берагах ракі), або прыбярэжную нару.

Зразумела, што нару ім выкапаць мы не маглі і па парадзе польскіх калег выбралі агульнапрынятую ў Еўропе для вялікіх птушак гнездавую скрыню тыпу Е.

гнездавая скрыня

Для таго, каб птушкі не толькі занялі яе, але і паспяхова выпрыгнулі птушаняты, а сама скрыня праслужыла як мага даўжэй, варта ведаць некаторыя нюансы- акрамя памераў элементаў, канешне.

Зразумела, што пасля іх вырабу трэба апрацаваць драўніну анціцвілевым прэпаратам, што мы паспяхова і зрабілі.

Потым пачалася зборка з дапамогай самарэзаў 55 мм даўжыні:

скрыня

Пад ляток знутры скрыні, з якой ў выпадку псспеху будуць выпрыгваць услед за мамай малыя качаняткі, прыладзілі пластыкавую сетку-лесвіцу, зробленую з разрэзанай  скрыні ад гародніны:

скрыня

Дно скрыні мы рабілі крыху "ўтопленым" - гэта каб вада, якая будзе сцякаць па сценках, не затрымлівалася на дне скрыні і яна праслужыла даўжэй:

скрыня

Ну і наступныя этапы і сам выраб без асаблівых хітрасцяў:

скрыня

скрыня

скрыня

Гэта- самая першая. Потым на ёй драўляныя планкі для замацавання на даху рубероіду замянілі на кавалкі гумовага рамня для генератара.

А вось усе тры скрыні ўжо ў машыне:

скрыні

Тут бачна, што ніжняя палова пярэдняй сценкі адкрываецца і здымаецца - гэта каб праверыць скрыню пасля сезону гнездавання можна было і, калі спатрэбіцца, выкінуць з яе стары гнездавы матэрыял.

Самы невядомы і адказны эіап - падабраць адпаведныя патрабаванням савукоў месцы і дрэвы ў поёме ракі, на я кія потым і павесіць тыя скрыні.

Мы змаглі знайсці на наш непадрыхтаваны ранейшым досведам погляд тры такія месцы у і вакол в.Ярмолічы на рознай адлегласці ад плыні ракі. 

Насамрэч, савукі могуць займаць дуплы (і скрыні?) і на адлегласці ў 500-1000 м ад вады, а па вылупленні птушанят самка вядзе іх туды пешшу. Але занадта рызыкаваць мы не хацелі і пастараліся знайсці старыя дрэвы дзе каля самой ракі, а дзе- каля канала, які ўпадае ў Свіслач так, каб шанцы савукоў на пошук і "знаходку" нашых скрыняў былі макісмальнымі.

Так атрымалася, што на развешванне скрыняў мы запрасілі не толькі гарадзенскіх журналістаў (якія адклікнуісявельмі актыўна), але і студэнтаў універсітэту, і прадстаўнікоў раённых уладаў і інспекцыі па ахове прыроды. Ну і пажарных с іх доўгімі лесвіцамі і іншымі прыладамі, без якіх павесіць скрыні дастаткова высока не атрымалася б. 

Таму у выніку атрымалася вялікая і пёстрая па складзе грамада, якая на самым пачатку выглядала як кавалькада з аўтамашын:

машыны

кавалькада

Ну і пачалося- вяроўка, блок на адной с тоўстых галін, перавязванне ёй скрыні, падняцце яе на дрэва, прымацаванне скрыні на дрэве. 

Ну і час ад часу перарывы на тлумачэнне для журналістаў дзе мы гэта робім, чамум тут, для каго і як гэта можа дапамагчы птушкам.

як вешалі

Перад пад'ёмам скрыні насыпаем у яе слой см 5 глінянага жвіру і- гатова! Можна пачынаць.

працэс

працэс

працэс

працэс

працэс

працэс

працэс

Вось, першая скрыня прымацаваная:

скрыня на дрэве

Ну а далей- ведаючы як трэба і нятрэба рабіць - пайшло хутчэй.

скрыня на дрэве

працэс

працэс

працэс

працэс

працэс

працэс

Вось і ўсё. Цяпер чакаем савукоў.

скрыня на дрэве

Дзякуем усім, хто дапамог і ўдзельнічаў на ўсіх этапах стварэння і развешвання!

Здымкі Дзьмітрыя Вінчэўскага, Андрэя Храмогіна і Алены Кавальчук

 

 

Кропка назірання