Каментары

Harrier,  пакуль не, але
30.07.2010 - 22:06
Зразумела. Калі по біятопу
30.07.2010 - 21:58
случайно обнаружил пару щурок
30.07.2010 - 18:37
на какой, на какой? На
30.07.2010 - 18:35

Пра гэты сайт

Шаноўныя сябры і калегі!
Вы зайшлі на сайт, прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі. Па-англійску для гэтага занятку ёсць агульнапрыняты тэрмін– birdwatch. чытаць далей

Апошнія фотаздымкі

a
a
a

 

 

Приглашаем на региональную научную зоологическую конференцию

Уважаемые коллеги!
Приглашаем Вас принять участие в Региональной научной зоологической конференции  «Итоги полевого сезона 2010», которая состоится 12 ДЕКАБРЯ 2010 г. на биологическом факультете УО «Брестский госуниверситет имени А.С. Пушкина».Чытаць далей

Фотаконкурс “Птушка ў аб’ектыве”-2010 будзе адбывацца ў два этапы

Штогадовы фотаконкурс АПБ “Птушка ў аб’ектыве” сёлета зменіць правілы свайго правядзення – так вырашыў Цэнтральны савет АПБ на сваім апошнім паседжанні. Першы этап – этап адбору здымкаў-фіналістаў – будзе адбывацца ў Галерэі на нашым сайце www.birdwatch.by
Як і раней, але дзякуючы адзнакам толькі зарэгістраваных карыстальнікаў сайту, на працягу кожных двух тыдняў будуць абірацца найлепшыя 5 фотаздымкаў у кожнай з двух катэгорый: Птушкі і Людзі (якія назіраюць/ вывучаюць/ фатаграфуюць птушак). Адабраныя такім чынам нашымі карыстальнікамі пяцёркі здымкаў і будуць на пры канцы году ацэньвацца Журы, якое назаве пераможцаў і прызёраў фотаконкурсу, выбраўшы найлепшыя работы з ліку такіх здымкаў-фіналістаў. Чытаць далей

Новыя віды птушак у Паўночнай Амерыцы

Апошні дадатак да Спісу відаў Амерыканскага орніталагічнага звязу (American Ornithologist's Union Checklist) утрымлівае падвышэнні статусу для некаторых падвідаў і цікавыя змены назваў мясцовых птушак.
Зімовы валавока, які дагэтуль лічыўся падвідам еўразійскага валавокі, або крапіўніка (Troglodytes troglodytes), цяпер падзелены на два віды: усходні зімовы валавока Troglodytes heimalis і заходні ціхаакіянскі валавока T pacificus. Цікава, колькі часу цяпер пратрымаюцца са статусам падвідаў крапіўнікі на Брытанскіх астравах?
Падвіды нырка-сіньгі (Melanitta nigra) – напрыклад, з Карыбскіх астравоў, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі цяпер атрымалі відавы статус. Паўднёва-заходняя раса амерыканскага ляляка (Caprimulgus vociferous) цяпер будзе лічыцца мексіканскім падвідам.
У амерыканскіх лесак змянілі назвы для некаторых радоў. Так, напрыклад некалькі відаў роду Vermivora цяпер называюць Oreothlypis sp.  Вадзяныя дразды (Seiuruses sp.?)  цяпер аднесены да роду Parkesia, зменены назвы таксама для некаторых іншых вераб’іных.
Не засталіся без зменаў і больш высокія ўзроўні класіфікацыі птушак: прапанаваныя новыя атрады і сямействы, некаторыя з апошніх перамешчаны ў іншыя, чым дагэтуль, атрады.Чытаць далей

Volunteer for anti-bird trapping operations on Cyprus this autumn (October)

Ms. Edith Loosli, a Swiss lady who has been campaigning for years with her group 'Migratory Birds Conservation in Cyprus' against bird trappers in the southeast of Cyprus, is looking for one volunteer to assist her in locating illegally set out lime sticks and nets during the period 10 - 20 October 2010.

All expenses (flight, bed, food, transport) will be met by Ms. Loosli. Sex, nationality and age are of no importance; but participants should be prepared and fit for a full day in the field. An interest in bird conservation is essential but bird recognition is of secondary importance. Ms. Loosli speaks excellent English (which is useful but not essential on Cyprus) and of course German

For an idea of what she does have a look at: http://in.movies.yahoo.com/news-detail/11775/Meet-Edith-Cypriot-bird-hunters-worst-nightmare.html


Anyone interested should contact me as soon as possible on david.conlin@komitee.de 

Глабальна пагражаемыя мангравыя ўюркі на новым месцы жыхарства

Адбылася першая стадыя перасялення адной з самых рэдкіх птушак на Зямлі - мангравага ўюрка (Camarhynchus heliobates). Глабальна пагражаемы від птушак, адзін з прадстаўнікоў знакамітай групы Дарвінавых уюркоў, на сённяшні дзень засяляе толькі 2 невялікіх кавалкі мангравых зараснікаў на востраве Ізабэла (Галапагоскі архіпелаг). Тут яго прыродная папуляцыя налічвае каля пяці птушак! Яшчэ некалькі ўюркоў гэтага віду адзначаны на востраве Фернардына. Агульная ж колькасць віду ацэньваецца прыкладна ў 100 асобін. Таму брытанская дзяржаўная арганізацыя Defra's Darwin Initiative вылучыла грант на перасяленне часткі ўюркоў у мангравыя зараснікі на іншых астравах, дзе птушкі маглі б таксама размнажацца, бо некалі ўжо жылі там.Чытаць далей

Куды падзеліся гарадзкія ластаўкі?

Першыя вынікі “Ўлікаў прыроды на ўласным падворку” (Make Your Nature Count), якія штолета праводзяць сябры RSPB паказалі, што колькасць месцаў, у якіх на Брытанскіх астравах гняздуе гарадзкая ластаўка (Delichon urbica), з году ў год змяншаецца.  Падобныя ўлікі, якія праводзіліся ў 2002 і 2005 гадах далі іншыя вынікі: ластаўкі змяшчалі свае гнёзды на 6 і 7% правераных будынкаў адпаведна, тады як сёлета толькі на 5%. Чытаць далей

Мядзведзі і казаркі

Галодныя белыя мядзведзі ў вялікай колькасці з’ядаюць кладкі белашчокіх казарак (Branta leucopsis). Адбываецца так з-за таго, што падталыя арктычныя льды робяць у многіх месцах паляванне мядзведзяў на цюленяў немагчымым. Такія высновы зрабілі навукоўцы з Wildfowl & Wetlands Trust (WWT).Чытаць далей

Рыжая чапля ўпершыню вывела птушанят у Вялікабрытаніі

Рыжая чапля (Ardea purpurea) ўпершыню паспяхова загнездавала на Брытанскіх астравах. Дарослых птушак часта можна было назіраць ў рэзерваце Dungeness у графстве Kent, які належыць RSPB.
Пад час усяго перыяду гнездавання таварыства забяспечыла кругласуткавыя дзяжурствы каб даць птушкам шанец выгадаваць птушанят. Цікава, што персанал рэзервату стварыў спецыяльную назіральную станцыю ‘Date With Nature’ на балоце Denge, дзе шырокая грамадзкасць магла назіраць за гістарычным выпадкам бяспечна для птушак. Чытаць далей

Вялікі дзяцел каланізуе Ірландыю

Упершыню гнездаванне вялікага дзятла (Dendrocopus major) у Ірландзкай рэспубліцы было даказана ў 2009 годзе. Менавіта тады ў лясах у графстве Wicklow было знойдзена 7 гнездавых дуплаў гэтага віду. Усе яны былі паспяховымі. Чытаць далей

Самыя цікавыя назіранні птушак у Польшчы паводле Birdwatching.pl: чэрвень 2010

Паводле агульнага меркавання многіх аўтарытэтных польскіх бёдуотчараў, гэты год надзвычай багаты на рэгістрацыі садовых чаротавак (Acrocephalus dumetorum). Найбольш праўдападобнай прычынай гэтага ёсць, напэўна, значна большая колькасць бёдуотчараў, якія ў начны час даследуюць адпаведныя для віду біятопы. Акрамя гэтага, ў суседніх з Польшчай з усходу краінах павялічыліся колькасць віду.Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS