Дакументацыйныя здымкі і відэа
Калі нейкая твая мара здзяйсняецца, то гэта дзіўнае адчуванне, да якога немагчыма прызвычаіцца. Не толькі таму, што гэта яркія і моцныя ўражанні, якія атрымліваеш пад час здзяйснення, але і пэўна таму, што адбываецца гэта рэдка, часам 1-2 разы ў год. Так атрымалася сёлета і з такаваннем савукоў-луткоў (Mergellus albellus).
Пасля даволі блізкіх і амаль штодзённых сустрэч з гэтымі птушкамі, самцоў якіх бясспрэчна можна лічыць марай для любога дызайнера - настолькі спалучэнне белага, чорнага і шэрага ў іх прадумана, я марыў убачыць як яны такуюць. Але нават калі адзіны самец, якога я бачыў пад час зімоўкі на Нёмане, плаваў побач з 2-3 самкамі, то нічога цікавага паміж імі не адбывалася і здзяйсненне маёй мары адкладвлася ў нейкую будучыню...
І вось мы стаім з калегай на беразе Свіслачы каля месца, дзе яна ўпадае ў Нёман. Свіслач амаль цалкам вызваліся ад ільда, не вельмі шырокая палоска якога застался пад супрацьлеглым берагам. Там і плаваюць 10, а хутчэй 5 пар (бо 5 самцоў і 5 самак) савука-лутка. І не проста плаваюць, а дэманструюць адно аднаму (а заадно і нам!) свае шлюбныя танцы - такуюць! Часам іх такаванне - а менаваіат частка, якую я называю 'даганялкі', вельмі нагадвае такаванне вялікіх савукоў (Mergus merganser): тыя ж рэзкія і хуткія прабежкі па вадзе как адагнаць ці пераследаваць іншага савука і якія прыпыняюцца таксама нечакана, як і пачынаюцца.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ