Статут Клуба200

Як паведаміць іншым аб назіранні рэдкага віду птушак?

Калі Вы сустрэлі птушку, якая ўваходзіць у Спіс відаў, цікавых для Клуба200, дашліце як мага хутчэй інфармацыю аб гэтым назіранні Андрэю Барадзіну, каардынатару Клуба200. Пажадана гэта зрабіць у выглядзе SMS паведамлення на нумар +375 336 607 480 (мтс).

У SMS паведамленні трэбна напісаць: від птушкі, колькасць асобін, дату назірання, назву вадаёма ці ўрочышча і бліжэйшы населены пункт да месцы сустрэчы, раён і вобласць, аўтара(ў) сустрэчы.

Па любых пытаннях звяртайцеся да Каардынатара па электроннай пошце a.borodin84@gmail.com

Пасля ў зручны для Вас час, калі ласка, змясціце падрабязнасці назірання разам з фота-і відэа, а таксама дакладным  месцам назірання на GoogleMaps на нашым сайце, папярэдне зарэгістраваўшыся і націснуўшы Дадаць матэрыял Club200.

Таксама чальцы Клуба200 могуць двлучыцца да закрытай групы на Фэйсбуку.

 

Статут. Агульныя палажэньні

1. Клуб200 - гэта добраахвотнае аб’яднанне сяброў АПБ, якія цікавяцца назіраннямі птушак. Клуб дапамагае яго сябрам убачыць у прыродзе новыя для іх віды птушак, а таксама віды птушак, рэдкіх у Беларусі або зрэдку адзначаемых на яе тэрыторыі; больш даведацца пра вызначэнне птушак. Адначасова Клуб накіраваны на актыўную ахову птушак на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

2. Клуб200 адкрыты для кожнага сябра АПБ, які падзяляе мэты Клубу, выконвае этычныя нормы і правілы Клубу і плаціць штогадовую клубную сяброўскую складку. Сябрам Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 200 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі.

Кандыдатам у сябры Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 100 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Кандыдат у сябры распаўсюджвае і атрымлівае ўсю інфармацыю нароўні з сябрамі Клубу, але не можа быць абраны ў Праўленне Клубу і галасаваць па гэтаму і іншым пытанням, звязаным з дзейнасцю Клубу. Кандыдат у сябры Клубу мае права дарадчага голасу на канферэнцыях Клубу.

3. Клуб200 на канферэнцыі сваіх сяброў выбірае Праўленне Клубу і вызначае правілы, якія назіранні птушак могуць быць залічаны ў асабістыя спісы сяброў і кандыдатаў у сябры.

4. Пад час уступлення сябры і кандыдаты ў сябры запаўняюць адмысловую анкету і прадстаўляюць на разгляд Праўлення свой асабісты спіс адзначаных відаў птушак. Анкета з пацверджаным Праўленнем асабістым спісам з патрэбнай мінімальнай колькасцю відаў з’яўляюцца падставай для ўключэння сябра АПБ ў Клуб, або склад кандыдатаў у сябры.

5. Сябра Клубу да пачатку кожнага наступнага году павінен дасылаць на адрас Праўлення Клубу дадзеныя па назіраннях новых для сябе відаў птушак за бягучы год, а таксама на адрас БАФК назіранні птушак, рэгістрацыя якіх патрабуе рэгістрацыі БАФК.

6. Любая заведама ілжывая інфармацыя, зьвязаная з назіраньнямі птушак можа з’яўляцца падставай для часовага прыпыненьня сяброўства або кандыдаваньня ў сябры непаўналетніх і пажыцьцёвага выключэньня з Клубу дарослых.

7. Галоўным кіруючым органам Клуба200 з’яўляецца канферэнцыя. Канфэрэнцыі сяброў Клубу павінны склікацца Праўленнем не радзей аднаго разу ў год. Запрашенні ўсім сябрам і кандыдатам ў сябры павінны быць высланы за 25 дзён да яе.

Канферэнцыя:

7.1 Большасцю галасоў ад прысутнічаючых сяброў Клуба ўносіць змяненні ў Статут і дадаткі да яго.

7.2 Абірае склад Праўлення Клуба.

7.3 Заслухоўвае і зацвярджае справаздачу Праўлення Клуба і Каардынатара, прымае планы работы Клуба на год.

7.4 Разглядае апеляцыі і прымае канчатковае рашэнне аб прыпыненні сяброўства або кандыдатства ў Клубе. (або Разглядае апеляцыі і прымае канчатковае рашэнне па спрэчным рашэнням Праўлення) Канфэрэнцыі сяброў Клуба павінны адбывацца не радзей аднаго разу ў год.

8. Праўленне Клубу абіраецца на Канферэнцыі Клуба з сяброў Клубу на 2 гады і складаецца з 5 чалавек. Усе рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў.

8.1 Праўленне абірае Каардынатара Клубу, які адказны за распаўсюджванне інфармацыі паміж сябрамі і кандыдатамі ў сябры.

8.2 Праўленне Клуба абірае Старшыню праўлення Клуба200 на перыяд сваёй дзейнасці.

Функцыі Старшыні праўлення Клуба200:

Кіруе працай праўлення Клуба, склікае і арганізоўвае паседжанні праўлення Клуба.

Ачольвае паседжанні Праўлення і Канферэнцыю Клуба.

Прадстаўляе інтарэсы Клуба ў адносінах з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, а таксама з іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Пры адсутнасці магчымасці выконваць Старшынёй гэтай функцыі, праўленне Клуба можа прыняць рашэнне аб часовай перадачы паўнамоцтваў Старшыні іншаму сябру Клуба.

Падпісвае ўсе прынятыя праўленнем дакументы.

Ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю Каардынатара Клуба.

Пры роўнасці галасоў на паседжанні праўлення Старшыня мае вырашальны голас.

8.3 Праўленне вызначае памер штогадовай складкі для кандыдатаў і сяброў Клубу.

8.4 Праўленне збіраецца не менш чым 2 разы на год і на сваіх паседжаннях зацвярджае асабістыя спісы адзначаных птушак кандыдатаў і сяброў Клубу і штогадовыя змены ў іх.

8.5 Рашэнне аб прыпыненні сяброўства і тэрміне, на які яно адбываецца або выключэнні з шэрагаў Клубу прымаецца Праўленнем. Яно прымае рашэнні наконт іншых прынцыповых пытанняў дзейнасці Клубу паміж канферэнцыямі сяброў Клубу.

8.6 Праўленне мае права занесці рэдкі від птушак у асабісты спіс сябра Клуба або кандыдата, калі яно ўпэўнена, што від дакладна вызначаны. Калі потым гэтае назіранне не будзе пацверджана БАФК, від выключаецца з спіса аўтара (аўтараў) назірання.

 

Этычныя нормы.

 

Клуб200 акцэптуе толькі карэктныя паводзіны на прыродзе і для сваіх сяброў прапануе наступныя правілы:

• Нельга даваць ў гнездавы перыяд інфармацыю аб заселеным гняздзе.

• Да таго, як даваць у распаўсюджваньне каардынаты месца назіраньняў, Вы павінны вызначыць, ці зможа птушка, месца і навакольле без шкоды для сябе вытрымаць вялікую колькасьць назіральнікаў на працягу кароткага часу.

• Калі неабходна, дайце неабходную інфармацыю людзям, якія жывуць або працуюць побач, каб пазьбегнуць агрэсіўных паводзінаў з іх боку да прыязжаючых назіральнікаў.

• Пажадана прадумаць магчымыя абмежаваньні па назіраньням, падыходам, пад’ездам да птушак, калі гэтага вымагае сітуацыя. Зрабіце аналіз пад’язных шляхоў і магчымасьці стаянак для аўтамабіляў. Калі зручна дабрацца на цягніку або аўтобусе, адзначце расклад руху на найбліжэйшай станцыі. Памятайце, што правілы для праезду машын і магчымая ад аўтамабіляў шкода можа быць большай, чым у выпадку пешай прагулкі да месца назіраньняў. Калі неабходна, пазначце найлепшы маршрут для аўтамабіляў і пешых адмысловымі меткамі.

• Упэўніцеся, што інфармацыя па найлепшых шляхах падыходу да месца назіраньня будзе атрымана Каардынатарам разам з інфармацыяй пра назіраньні птушкі.

• Пры назіраньнях захоўвайце неабходную адлегласьць і цішыню. Ніколі не старайцеся падыйсьці да назіраемай птушкі бліжэй, чым іншыя людзі, якія за ёй назіраюць разам з вамі. Карыстайцеся оптыкай!

• Мы вітаем узаемапавагу і ўзаемадапамогу: абмен ведамі і неабходнымі для назіраньняў прыстасаваньнямі.

• Старайцеся, каб гэтыя правілы выконваліся іншымі.

Распаўсюджваньне інфармацыі:

• Інфармацыя павінна быць праўдзівай.

• Калі Вы не ўпэўнены наконт дакладнага вызначэньня назіраемай птушкі, але ёсьць вялікая магчымасьць, што назіраеце цікавы для сяброў і кандыдатаў у сябры Клубу від, Вы павінны адзначыць гэта ў распаўсюджваемай інфармацыі.

• Кожны сябар і кандыдат у сябры мае права на атрыманьне інфармацыі пра ўсе выпадкі-магчымасьці назіраньняў, за выключэньнем выпадкаў, адзначаных у этычных нормах.

• Інфармацыя аб магчымасьцях назіраньняў павінна быць як мага хутчэй перададзена Каардынатару Клубу, які прымае рашэньне аб мэтазгоднасьці яе далейшага распаўсюджаньня.

• Сябры і кандыдаты ў сябры Клубу атрымліваюць інфармацыю праз SMS-паведамленні па мабільнаму тэлефону. Каардынатарам Клуба вызначаецца сяброўская складка, якая павінна цалкам кампенсаваць расходы Каардынатара на распаўсюджванне інфармацыі.

• Сябры і кандыдаты ў сябры Клубу павінны аператыўна паведамляць Каардынатару пра змены ў сваіх дадзеных для кантактаў у рамках Клубу.

 

Крытэры ўключэньня відаў у асабісты сьпіс:

1. Візуальна або на слых адзначаныя жывыя дзікія віды птушак, якія натуральным чынам трапілі і знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

2. Адлоўленыя ў навуковых мэтах або параненыя асобіны птушак, калі яны ўбачаны не ў вальерах заапаркаў і падобных месцах часовага або пастаяннага іх утрыманьня.

3. Віды, назіраньні якіх патрабуюць падцьверджаньня БАФК, заносяцца ў сьпіс толькі пасьля іх афіцыйнай рэгістрацыі БАФК.

4. Колькасьцю відаў, адзначаных сябрам Клубу, лічыцца тая колькасьць, якая пацьверджана Праўленьнем Клубу ў асабістым сьпісе пры ўступленьні і штогадовых зьменах у ім.

5. На пачатку кожнага году Праўленьне распаўсюджвае афіцыйна пацьверджаныя зьмены ў сьпісах сяброў і кандыдатаў у сябры, а таксама састаўляе рэйтынгавы сьпіс сяброў Клубу па колькасьці адзначаных імі відаў птушак.