Звычайна з канца жніўня колькасць грэцкіх арэхаў, якія з'ядаюць шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix) і гракі (C. frugilegus) у горадзе паступова павялічваецца прыкладна да сярэдзіны кастрычніка. Птушкі ўсё больш і часцей прыхоўваюць арэхі 'пра запас', прычым падобныя схованкі знаходзяцца іншымі птушкамі і могуць перахоўвацца, напэўна, не адзін раз. Але бліжэй да зімы большасць арэхаў ужо з'едзена і асабліва пасля таго, як ляжа снег, тое, што яшчэ прыхавана, паступова знаходзіцца і з'ядаецца - перахоўвываць рэдкія знаходкі, ды яшчэ ўзімку, няма сэнсу. Апошнія арэхі знаходзяцца звычайна ўжо шэрымі варонамі на сваіх гнездавых тэрыторыях у сярэдзіне сакавіка. У іх ёсць час на лепшае даследаванне таго, што атрымалася заняць і утрымаць для гнездавання. А гракі ў гэты час ўжо займаюць гнездавыя калоніі і не трацяць час на пошукі арэхаў нават паблізу калоній - з пачаткам вясны хапае і іншай ежы, якую нашмат прасцей знайсці.
Таму мяне вельмі здзівіла пара, якая гняздуе ў гарадзкога пляжа: адна з шэрых варон там даволі хутка знайшла на схіле сярод ужо параўнальна высокай свежай расліннасці грэцкі арэх і калі перанеcла яго трошкі вышэй, пачала там есці!
Мяркуючы па хуткасці, з якой была зроблена знаходка, хутчэй за ўсё варона знайшла яго не так даўно раней і прыхавала ў лепшым месцы, дзе і 'знайшла' яшчэ раз. Цікава, што арэх не пачаў прарастаць, але і так на наступны птушкам прыйдзецца пачакаць не менш 4 месяцаў.
Гродна, 15-04-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 01.05.2024 - 11:52
Учора, 30-04-2024, гэты…
Учора, 30-04-2024, гэты рэкорд быў пабіты: шэрая варона на беразе Нёмана спрабавала разбіць з метраў 2 грэцкі арэх, скінуўшы яго на грунтоўку. А потым пералятала з ім і паступова з'ела.