Сокал-Пустальга LIVE-2024: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2024: Brest, Belarus 15-ы сезон :: 15th season

1-я гнездавая ніша :: Nest I

5 6
30-03-2024 01-04-2024 03-04-2024 05-04-2024 07-04-2024 09-04-2024

2-я гнездавая ніша :: Nest II

Comments

Дзіўны, параўнальна доўгі атрымаўся інтэрвал паміж адкладкай яек, бо звычайна самка адкладвае іх праз 2е сутак.

Тым больш цікава, ці будуць новыя?

У 19:15-20 адбылася цікавая гісторыя:

прыляцеў самец і самка амаль адразу адляцела. Самец застаўся ў той самай адтуліне, праз якую прыляцеў і не сядаў на яйкі як звычайна. А потым аказалася, што ён не аддаў самцы палёўку, якую прынёс ці не аддаў другую (?) і панёс яе ў іншы канец нішы, дзе яе ў рэшце рэшт і забрала самка, якая вярнулася) А самец нарэшце сеў грэць яйкі 'на падмену', як робіць заўсёды.

птушка

птушка

птушка

птушка

Самец з мокрай ад даджджу галавой прынёс грызуна ў першую нішу, аддаў самцы і адразу замяніў яе на яйках.

За некалькі хвілін і паспаў, і абсох і далучыўся да самкі. А потым і самка вярнулася інкубаваць яйкі.

птушка

птушка

птушка

птушка

Самка на першым гняздзе ўсё ж села на яйкі. Але ці яна грэе іх, ці проста сядзіць над імі стане зразумела толькі праз месяц, калі ўбачым колькі птушанят вылупяцца адначасова.

птушка

птушка

Самка ўсё не можа вырашыць - пачынаць ёй ужо наседжваць яйкі, ці яшчэ не. Ходзіць да іх і да адтуліны і вяртаецца, але пакуль яшчэ шчыльна не села. А самец наседжвае ўжо абодва яйкі.

птушка

 

Не зразумела, ці то самка з першай нішы хоча адкласці другое яйка і таму сядзіць на першым, ці то ўжо ўзялася інкубаваць яго?

птушка

А самец дапамагае - не паспавявае самка адляцець з прынесенай ім здабычай, як ён сядае і грэе свайго будучага патомка. 

Цікавая калізія ў першай нішы:

самка не планавала інкубаваць кладку з першага яйка, але яе самец такі клапатлівы, што сядае грэць яйка пакуль самка есць прынесеную ім здабычу. Калі самка вяртаецца і самец адлятае, яна працяглы час стаіць над яйкам, перабірае вакол яго кермазіт, але так і не сядае інкубаваць. 

птушка

птушка

птушка

птушка

Што з гэтага арымаецца, убачым у бліжэйшыя дні калі яек стане больш, а потым - праз месяц - як пачнуць вылупляцца птушаняты.