На Гомельшчыне я такога дзятла не спаткала - толькі чорны ды сівы трапляліся... здымкі дакументацыйныя.
07.07.2024, ня ў нас. Трохі прыбалочаная купа старых дрэваў, да якой я падыйшла, прыцягнутая няўрымсллівай чарадой, як высьвятлілася, драздоў-піскуноў. Дразды (магчыма, вывадак ці два) ляталі адно за адным. Авяльга ганяла драздоў. Дзіцёнак авяльгі выказваў прэтэнзію. А яшчэ, там было два дзятлы - адзін звычайны вялікі, а другі зялёная жаўна.
Толькі шкада, што сьвятло ня вельмі было.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 11.07.2024 - 09:45
Маладая птушка, знізу і…
Маладая птушка, знізу і зверху ў дробных плямках. Вельмі прыемныя здымкі атрымаліся яркай птушкі ў сваім асяроддзі, я такія люблю. Тым больш асяроддзе маляўнічае.