Чарговы вывадак вясковых ластавак (Hirundo rustica) сядзеў зранку на агароджы набярэжнай і чакаў ежу ад бацькоў.
Я пачуў гэтую моладзь здалёк і паступова атрымалася падыйсці дастаткова блізка, каб паздымаць. Праз некалькі хвілін прыляцела адна з дарослых птушак, перадала нешта з дзюбы ў дзюбу аднаму з птушанят і адляцела. Я хутчэй 'па інерцыі' зрабіў яшчэ некалькі кадраў пасля перадачы і толькі ў хаце на маніторы кампутара ўбачыў што адбылося далей.
Аказалася, што злётак атрымаў вялікую муху, але яна і не думала здавацца і адразу пачала выбірацца з дзюбы маладой ластаўкі вонкі. Даволі хутка муха апынулася знізу, пад паддзюб'ем і адтуль ... адляцела!
Для мяне засталося загадкай: чаму ластаўка не праглынула муху і дазволіла ей уцячы? Можа таму, што 'ежа' аказалася жывой і рухлівай?
Нёман у Гродна, 15-07-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 19.07.2024 - 07:13
Класнае назіранне! Добрая…
Класнае назіранне! Добрая інтуіцыя ў вас, Дзмітрый, якая падказала - назіраць і здымаць далей...
Harrier - 19.07.2024 - 09:39
Дзякуй! Так, часам шанцуе)
Дзякуй! Так, часам шанцуе)