Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шпак, моцны вецер і лісце чырвонага дуба

шпак

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Чырвоны амерыканскі дуб расце навокал нашага дому, дзякуй богу, толькі адзін - у невялікім скверыку праз дарогу. З восені, калі пачынае ападаць яго лісце, вецер разносіць яго далёка па наваколлю. Яно не гніе і тое, што не згроб у кучы разам з лісцем нашых дрэваў  дворнік і не вывезлі на звалку, у бясснежныя зімовыя і вясновыя дні вецер працягвае ганяць з месца на месца практычна ў тым самым выглядзе, як яно ўпала на зямлю. 

Ніколі раней не бачыў, каб нейкія птушкі выкарыстоўвалі б яго, але ўсё некалі здараецца ў першы раз і тым ранкам маю ўвагу прыцягнуў шпак (Sturnus vulgaris), які трымаў у дзюбе ажно два ліста, а моцны паўночна-заходні вецер 'стараўся' іх вырваць. Шпак у рэшце рэшт змог сесці на агароджу даху, пад якім, як аказалася і знаходзілася яго гняздо, але заляцець з лісцем туды змог толькі з другой спробы - з першай вецер не даў яму гэта зрабіць:

Гродна, 14-04-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Лісце чырвонага дуба доўга не раскладаецца не гніе, і валодаюць высокімі фітанцытнымі ўласцівасцямі. Вось шпакі і прыносяць іх у гняздо - для прафілактыкі хвароб, і барацьбы з паразітамі.

У сябе пад акно я гэты дуб спілiў, але ён зноў з пня разросся. А лісце скідаў у канцы зімы.

Цікавы погляд! Я думаў, што лісце гэтага амерыканскага дрэва не раскладаецца ў нас, бо гэта няма каму тут рабіць = няма спецыфічных для гэтага сапрафітаў. 

У прыродзе ўсё раскладаецца, нават радыеактыўныя рэчывы - кругазварот рэчываў у прыродзе. Мікраарганізмы здольныя прыстасоўвацца, і выпрацоўваць ферменты на новыя рэчывы. Так робяць хваробатворныя мікраарганізмы на антыбіётыкі... Вы гэта ўсё ведаеце.