Дакументацыйныя здымкі і відэа
Чырвоны амерыканскі дуб расце навокал нашага дому, дзякуй богу, толькі адзін - у невялікім скверыку праз дарогу. З восені, калі пачынае ападаць яго лісце, вецер разносіць яго далёка па наваколлю. Яно не гніе і тое, што не згроб у кучы разам з лісцем нашых дрэваў дворнік і не вывезлі на звалку, у бясснежныя зімовыя і вясновыя дні вецер працягвае ганяць з месца на месца практычна ў тым самым выглядзе, як яно ўпала на зямлю.
Ніколі раней не бачыў, каб нейкія птушкі выкарыстоўвалі б яго, але ўсё некалі здараецца ў першы раз і тым ранкам маю ўвагу прыцягнуў шпак (Sturnus vulgaris), які трымаў у дзюбе ажно два ліста, а моцны паўночна-заходні вецер 'стараўся' іх вырваць. Шпак у рэшце рэшт змог сесці на агароджу даху, пад якім, як аказалася і знаходзілася яго гняздо, але заляцець з лісцем туды змог толькі з другой спробы - з першай вецер не даў яму гэта зрабіць:
Гродна, 14-04-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 19.04.2024 - 09:11
Лісце чырвонага дуба доўга…
Лісце чырвонага дуба доўга не раскладаецца не гніе, і валодаюць высокімі фітанцытнымі ўласцівасцямі. Вось шпакі і прыносяць іх у гняздо - для прафілактыкі хвароб, і барацьбы з паразітамі.
У сябе пад акно я гэты дуб спілiў, але ён зноў з пня разросся. А лісце скідаў у канцы зімы.
Harrier - 19.04.2024 - 10:07
Цікавы погляд! Я думаў, што…
Цікавы погляд! Я думаў, што лісце гэтага амерыканскага дрэва не раскладаецца ў нас, бо гэта няма каму тут рабіць = няма спецыфічных для гэтага сапрафітаў.
pva - 20.04.2024 - 10:20
У прыродзе ўсё раскладаецца,…
У прыродзе ўсё раскладаецца, нават радыеактыўныя рэчывы - кругазварот рэчываў у прыродзе. Мікраарганізмы здольныя прыстасоўвацца, і выпрацоўваць ферменты на новыя рэчывы. Так робяць хваробатворныя мікраарганізмы на антыбіётыкі... Вы гэта ўсё ведаеце.