У Польшчы застрэлены малады чэшскі арол-маркут

18 лютага два польскіх бёдуотчары знайшлі ў Шлёнскім ваяводзтве (Польшча) мёртвага арла-маркута (Aquila chrysaetos). Як аказалася пазней, гэта быў малады самец, выпушчаны на волю ў Чэхіі летам мінулага году ў рамках праекту рэінтрадукцыі віду ў гэтай краіне. Папярэднія дадзеныя паказваюць, што птушка загінула ад выстралу шротам. 

Птушка, якая атрымала ад чэшскіх арнітолагаў мянушку Urban, а таксама перадатчык, з самага пачатку 2012 году бавіла час у Шлёнскім ваяводзтве Польшчы, дзе Ўрбан пералятаў на невялікія адлегласці – да 30 км штодзень. Арол быў выпушчаны ў прыроду пад час рэалізацыі праекту “Вяртанне маркута ў Чэшскую рэспубліку”, які распачаты ў 2007 годзе, калі былі выпушчаны першыя тры маладых птушкі. У 2008 годзе выгадавалі і выпусцілі пяць птушанят, у 2010 – два.


Вялікія віды арлоў вядомыя сваім своесаблівым размнажэннем, калі адкладваюцца і наседжваюцца два яйкі (для падстрахоўкі – калі нешта здарыцца з першым яйкам і птушанём), а малодшае птушанё у невялікім узросце амаль заўсёды скармліваецца старэйшаму сіблінгу.

Такіх другіх птушанят ва ўзросце прыкладна пяць дзён з гнёздаў маркута ў Славакіі са згоды тамтэйшых органаў аховы прыроды забіралі і перавозілі ў чэшскі пітомнік Bartošovice ў Мараўскіх’ гарах, дзе іх выгадоўвалі дзве дарослыя самкі маркута.

Ў гэты час стараліся абмежаваць усе кантакты птушанят з чалавекам. Ва ўзросце 55-60 дзён птушанят пераносілі ў вялікі вальер, дзе кармілі, а яшчэ праз месяц выпускалі на волю з магчымасцю вяртання да месца выкладкі падкормкі.

Ўсе птушаняты з 2009 году забяспечваюцца спадарожнікавымі перадатчыкамі, што дазваляе адсочваць іх далейшы лёс. У мінулым годзе разам з маладым самцом Урбанам на волю былі выпушчаныя яшчэ дзве маладыя самкі.


Дзякуючы праграме рэінтрадукцыі, якую разам з дапамогай шматлікіх урадавых арганізацый і НДА ачольвае Чэшскае арніталагічнае таварыства, ў 2010 годзе ў Чэхіі ўпершыню за 100 год зноў загнездавалі маркуты. Абодва партнёры - самец David i самка Filomena – паходзяць з рэінтрадукцыі. Дагэтуль загінулі тры маладыя арлы – два атруціліся карбафуранам, а дзін загінуў з-за хваробы сэрца.


У выпадку забойства маладога самца Урбана ў Польшчы, пакуль невядома ці ён быў застрэлены з паляўнічай зброі ці іншай. Аднак гэты скандальны выпадак ужо прыцягнуў увагу як чэшскіх, так і польскіх арнітолагаў і бёдуотчараў.


Паводле www.birdwatching.pl (тэкст і верхні здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by


Здымкі з прэзентацыі пра праект рэінтрадукцыі маркута ў Чэхіі зроблены Дзьмітрыем Вінчэўскім пад час 5th Сonference “Methods and results of the studying of birds` populations”. 22-24.10. 2010, Dlouhỳ, Czech Republic

На гэтую тэму:
У Польшчы працягваюць страляць у скоп

Скопам лучше облетать Украину стороной

Азіяцкія грыфы зноў пад пагрозай знікнення

Чырвоны каршун апынуўся ў клопатах

Comments

СВОЛОЧИ!!! (те, кто застрелил)

Посмотрел по ссылкам фотки молодых беркутов и пришёл к выводу, что "мой" беркут явно не этого года родом. Либо 2я зима, либо subad. ? Може кто-нибудь разбирается?

http://birdwatch.by/gallery/oh-voegel/berkut#comment-13057

больше фоток: http://dmitryyakubovich.com/index.php/gallery/khishchnye/93-berkut

Томаш Белка, наш адзін з лепшых спецыялістаў на арлоў, які шмат гадоў ўдзельнічаў у праэкце аховы маркутаў у Славакіі, напісаў:

 

“Гэта птушка ў другім годзе жыцця. Калі быць дакладным, ён нарадзіўся вясной 2010 г. На жаль, зараз не маю часу тлумачыць, як я гэта зразумеў, але фільм і фатаграфіі вельмі якасныя і магчыма з із шмат прачытаць.”

 

Томаш, акрама таго, што з’яўляецца адным з нашых лепшых арнітолагаў, таксама ёсць адным з нашых лепшых фатографаў птушак. Таму, калі ён хваліць фатаграфіі, гэта гонар для аўтара. :-))

======

Ahoj Světlano, je to pták ve druhém roce života. Abych byl přesný, tak se vylíhl na jaře roku 2010. Teď bohužel nemám čas psát důvody, jak jsem na to přišel, ale fotky i film jsou kvalitní a dá se z toho hodně vyčíst. T.

У каментарах пад гэтым артыкулам на бёдуотчынг.пл з'явіўся наступны запіс:

На гэтым этапе расследавання можна сцвердзіць, што Урбан быў застрэлены з паляўнічай зброі, чылі дубальтоўкі. На гэта паказваюць колькасць шруту і атрыманыя пашкоджанні.

Na obecnym etapie postępowania można stwierdzić, że Urban został zastrzelony z broni myśliwskiej czyli dubeltówki. Wskazują na to ilość śrucin i obrażenia.
 

Прапаную вашай увазе артыкул на нашым сайце пра жорсткае забойства лебедзя-клiкуна. Гэты гатунак у нас з’яўляецца вельмi рэдкiм, выключна толькi на зiмоўцы. Артыкул на чэшскай мове тут, па-англiйску тут.