Ва аўторак мне патэлефанавалі з не зусім звычайнай просьбай з рэдакцыі газеты "Вечерній Гродно" . Да іх зьвярнулася чытачка Анна, якая жыве на вуліцы Паўднёвай у Гродна (гэта амаль новы мікрараён Вішнявец) і сказала, што ў іх 7 павярховым доме жыве... пустальга! Ў якасьці доказу таго, што яна не памылілася, яна распавяла, што спецыяльна ездзіла паглядзець на сакалоў пад касьцёл бернардынцаў - іх птушкі - такія ж.
Газета хоча напісаць пра гэты выпадак, але папрасіла мяне праверыць - ці сапраўды гэта сокалы?
Халоднае і даждлівае надвор'е перашкаджала мне зрабіць гэта раней. Але сёньня - сонейка і цеплыня прымусілі мяне паехаць на канцовы прыпынак аўтобуса №1. Даволі хутка я знайшоў патрэбны мне дом і нават (праўдападобна) патрэбную гнездавую адтуліну - каардынаты былі дакладныя - паміж 4 і 5 пад'ездамі.
Ніша мне падалася (я разглядаў яе ў трубу) замаленькай - было бачна фанерку, якая перагароджвала яе недзе з-заду.
Але я вырашыў пачакаць.
Не прайшло і хвіліны, як недзе здалёк як бы прагучаў крык пустальгі. Але можа мне прымроілася?
І тут я ўбачыў саму птушку - яна хутка, па сакалінаму, прыляцела ў двор і села недзе на дах, адкуль пачуліся пранізьлівыя крыкі - там самку чакаў самец і адбылося спарваньне? Хутка птушка зноў паказалася, але села не ў ту нішу, на якую я навёў трубу, а ў бОльшую (?) некалькі метраў у баку.
Ну вось, птушкі не дурныя - выбралі нармальную нішу! - я не пасьпеў падумаць, як самка заляцела менавіта ў названую мне невялікую нішу!
Хвост яе вытыркаўся наружу, часам, калі яна адварочвала галаву, было відаць і яе.
Вось дык справа! Самка сядзела ў нішы хвілін 20, а потым незаўважна прапала. Падобна, што ўжо ёсьць кладка. Але што будзе, як падрастуць птушаняты - яны ж проста не зьмесцяцца тут!
За гэты час я пасьпеў паказаць хвост пустальгі цэлай сямьі з 5 чалавек і трошкі распавесьці пра сокала.
Трэба вяртацца сюды і нешта прыдумваць - можа палічку з выступам?..
Дарэчы, Анна аказалася вельмі скромнай асобай і не захацела назваць сваё прозьвішча ні для артыкулу ў газэце, ні для нашага сайту. паглядзім, як будзе з тэлебачаньнем - можа яны яе ўгавораць?
Але галоўнае, што новае гняздо знойдзена і знойдзена выключна дзякуючы ўважлівасьці і добрым адносінам да птушак гарадзенцаў.
http://www.youtube.com/watch?v=zV-Gm-DfBPo
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Feather - 08.05.2010 - 01:49
Harrier, а какое это гнездо
Harrier, а какое это гнездо уже по счёту в Гродно? Уже наверное третье, или моя информация не актуальна?:) Расскажи пожалуйста поподробнее - очень интересно. Ну всё, готовьтесь ловить птенцов! Не забудьте сказать в газете, что очень много пустельги у нас обитает в Бресте - не меньше 50 пар. Удачи! :) А ниша и впрямь маловата. А колец на пустельгах случаяно не обнаружено?
freelancer - 08.05.2010 - 12:13
In reply to Harrier, а какое это гнездо by Feather
сьціплай жанчыне нясьціплы
сьціплай жанчыне нясьціплы рэспект!!!
Harrier - 11.05.2010 - 00:23
In reply to Harrier, а какое это гнездо by Feather
З тых, што больш-менш вядомыя
З тых, што больш-менш вядомыя ў горадзе (за выключэньнем агромністай тэрыторыі ВА Гродна-Азот, дзе 3-5 пар), гэта пятае гняздо:
іншыя знаходзяцца: 1 на тэлевежы+ 1 на будынку Белтэлекому на Горкага +1 на Дзевятоўцы на 10 павярховым доме + 1 на Касманаўтаў (дакладна не ведаю дзе) + 1 на касьцёле бернардынцаў - самае знакамітае.
Але можа гнёздаў і больш - як паказвае прыклад з вул.Паўднёвай. Так што 5 цяпер - мінімум.