Незвычайны палёт: разам з малымі лебедзямі на зімоўку

Учора Сача Дэнч (Sacha Dench) з брытанскага Траста для водаплаўных птушак і водна-балотных угоддзяў (Wildfowl and Wetlands Trust (WWT)) узняла ў паветра свой летальны апарат – парашут з прапеллерам - над расійскай тундрай, каб разам з малымі лебедзямі (Cygnus columbianus) праляцець увесь іх шлях у 7 тысяч км на зімоўку ў Вялікабрытанію.

Спадарожны вецер стварыў ідэальныя ўмовы для пачатку яе падарожжа з дэльты р.Пячора на поўначы Расіі. Наступныя як мінімум 10 тыдняў яна правядзе над Паўночнай Еўропай, потым перасячэ разам з птушкамі Ла-Манш і прызямліцца ў самым знакамітым і заходнім месцы зімоўкі віду – водна-балотным цэнтры Slimbridge Wetland Centre WWT у графстве Gloucestershire, Вялікабрытанія.

Зразумела, што адважная жанчына падарожнічае не адна, а разам з 14 калегамі і калежанкамі з WWT.


У кожным магчымым для прыпынку на трасе пралёту населеным пункце яны плануюць сустракацца з мясцовымі жыхарамі каб паразмаўляць аб праблемах віду і даведацца пра іх магчымыя прычыны. За апошнія два дзесяцігоддзі колькасць малых лебедзяў, якія прылятаюць на зімоўку ў Слімбрыдж, зменшылася ўдвая. І хаця некаторыя магчымыя прычыны гэтага вызначаныя навукоўцамі, але дакладна іх не ведае ніхто.

паралётня

 Сача Дэнч сказала: “Я так узбуджаная нарэшце быць тут. Мы планавалі гэтую экспедыцыю два апошнія гады. Гэта будзе сапраўднай прыгодай. Я люблю лятаць, і я люблю прыроду. Усё наша падарожжа будзе заснятае на відэа і я не магу дачакацца магчымасці падзяліцца тым, як выглядае свет з вышыні лебядзінага палёту з іншымі.”

“Маё самае вялікае спадзяванне ў тым, што мы зможам лепш зразумець што дакладна адбываецца не так з малым лебедзем. Я змагу пад час пералётаў разам з птушкамі ўбачыць іх месцы адпачынку, паразмаўляць з мясцовымі людзьмі і, магчыма, разам з імі знайсці адказ на загадку рэзкага змяншэння іх колькасці”.

Сэр Дэвід Атэнбора (Sir David Attenborough), знакаміты тэлевядучы і віцэ-прэзідэнт WWT, сказаў: “Гэтая экспедыцыя неверагодна прыгодніцкая і ўражваючая і выдатна пасуе на праект, які адбываецца на 70-ці годдзе WWT. Піцер Скот (Peter Scott) зрабіў падобную /разам з жураўлямі/ ў свой час і змог гэтым натхніць Свет. “

Траса палёту будзе выкладвацца дзякуючы спадарожнікам на адмысловым сайце www.flightoftheswans.org і двойчы на тыдзень – пачынаючы з наступнай нядзелі – там жа будуць з’яўляцца відэа-рэпартажы пра цікавыя сустрэчы з птушкамі і людзьмі пад час падарожжа.

Паводле www.wwt.org.uk (тэкст і ніжні здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі (верхні здымак)

 

На гэтую тэму:

Малых лебедзяў стала мала

Лебедзь імя Джэймса Бонда мае свой дэвайс

Новы партнёр – новае шчасце?

Малыя лебедзі ўжо на зімоўцы. Будзе надзвычай халодная зіма?

 

Comments