Новы партнёр – новае шчасце?

Cамка малага лебедзя Sarinda, якая штогод зімуе ў знакамітым цэнтры вадаплаўных птушак у Slimbridge WWT (Вялікабрытанія), вярнулася на месца зімоўкі разам са сваім міналагоднім партнёрам – самцом па імені Sarind на мінулым тыдні.

Малыя лебедзі (Cygnus columbianus) ствараюць сем’і на ўсё жыццё. Аднак Sarinda і яе былы партнёр Saruni ў мінулым годзе шакавалі арнітолагаў, калі прыляцелі на зімоўку ў Слімбрыдж асобна. Гэтая пара была разам 2 гады, аднак яны не змаглі паставіць на крыло ніводнага патомка. Магчыма таму і адбыўся “развод”. 
Птушкі пад час зімоўкі не трацілі часу і актыўна шукалі новых партнёраў, не звяртаючы адзін на аднаго асаблівай увагі. 
Джулія Н’юф (Julia Newth), ветэрынар цэнтру ў Слімбрыджы, сказала: “Сарындзе пашчасціла, што яе новы партнёр – Сарынд, аказаўся адзінокім мінулай зімой. Цяпер выглядае на тое, што яны ўтварылі трывалую пару”.
Сёлета першыя малыя лебедзі прыляцелі на свае месцы зімоўкі ў Вялікабрытаніі вельмі рана.
 

Здымак з www.pbase.com
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Малыя лебедзі ўжо на зімоўцы. Будзе надзвычай халодная зіма?

Што такое “польская морфа” ў лебедзя-шыпуна?