Выкарыстанне дронаў у арніталагічных даследаваннях

дроны і птушкі

Маніторынг птушыных папуляцый з’яўляецца важным элементам у іх ахове. Аднак для многіх відаў у гэтым існуюць важныя абмежаванні – гэта можа звязана з вялікімі фінансавымі расходамі або на гэта патрэбна шмат часу. Асабліва гэта тычыцца відаў, якія насяляюць цяжкадаступныя біятопы або тых, у якіх скрытны лад жыцця.

Прагрэс у робатызацыі і мініатурызацыі дронаў разам з параўнальна невысокімі коштамі, якія ўвесь час змяншаюцца, прывёў да таго, што у апошнія гады можна заўважыць усё большую цікавасць да іх навукоўцаў у экалагічных даследаваннях, у тым ліку і даследаваннях птушак.

Цяпер даследаванні галоўным чынам канцэнтруюцца на ўздзеянні безпілотных лятальных прыладаў на маніторынг папуляцый птушак (рэакцыі паводзін). Дагэтуль былі зробленыя некалькі падобных работ, пад час якіх тэставалі розныя тыпы палёту (напрыклад, розны старт і хуткасць, вугал налёту на птушак), а таксама розныя тыпы дронаў (напрыклад, квадрыкоптэры, гексакоптэры, дроны з фіксаваным крылом), якія агульна паказалі невялікае ўздзеянне на паводзіны птушак, а ў большасці выпадкаў (80%) прысутнасць гэтых прыладаў была ігнаравана імі.

Прыклады публікацый:

артыкул

артыкул

Гэта пацвярджаюць таксама дадзеныя, сабраныя мной пад час правядзення палявых даследаванняў.

Дроны таксама з’яўляюцца прыладамі, якія вельмі дапамагаюць значна павялічыць дакладнасць сабраных дадзеных (асабліва ў значэнні іх колькасці). Асабліва гэта актуальна для відаў, якія жывуць у вялікіх па плошчы водна-балотных угоддзях і маюць сярэднія або вялікія памеры цела: напрыклад, для лебедзяў, жураўлёў, чапляў, балотных лунёў. Параўнанне дадзеных, атрыманых з дапамогай дрона і традыцыйнымі метадамі (кантроль з зямлі пры дапамозе пошуку гнёздаў) у выпадку вялікай белай чаплі (Egretta alba) паказала, што заніжэнне лічбы занятых (знойдзеных) гнёздаў можа дасягаць нават да 70% ад агульнай колькасці гняздуючай папуляцыі.

здымак  з дрона

Здымак з дрона гнездавой калоніі вялікай белай чаплі, дзе ў 2017 г. атрымалася налічыць 26 гнёздаў.

здымак  з дрона

Здымак з дрона вялікіх белых чапляў на гнёздах.

здымак  з дрона

Дзякуючы здымкам з дрона, атрымался падлічыць сярэднюю колькасць птушанят - 1,8 - на гнёздах вялікай белай чаплі.

фота з дрона

Здымак з дрона калоніі чаек-рыбачак.

здымак  з дрона

Прыклад даследавання калоніі колпіцаў у Венгрыі.

Дроны таксама ёсць добрай прыладай для праверкі поспеху гнездавання птушак сярэдніх і вялікіх памераў, такіх, як гракі, чаплі, белыя буслы.

здымак з дрона

Шэрыя чаплі на гнёздах

лебедзь-клікун на гняздзе

Лебедзь-клікун на гняздзе

здымак  з дрона

Здымак кладкі лебедзя-клікуна з 17 (!) яек.

Падсумаванне:

Дрон ёсць параўнальна таннай, хуткай і надзейнай (у сэнсе атрыманых вынікаў) прыладай для вывучэння і маніторынгу колькасці і поспеху гнездавання гняздуючых відаў птушак сярэдніх і вялікіх памераў.

Выкарыстане дронаў апраўдана як для даследавання птушак адкрытых прастораў, так і гняздуючых на дрэвах.

Дроны мінімізуюць час, патрэбны для работы ў палявых умовах і, дзякуючы гэтаму, дазваляюць праверыць значна большыя тэрыторыі ці акваторыі за значана меншы час.

Дроны мінімізуюць негатыўныя фізіялагічныя рэакцыі і паводзіны, звязаныя з даследаваннямі.

Дроны могуць быць важнай прыладай, якая дапамагае ў ахове прыроды.

 

Паводле Adam Zbyryt Wykorzystanie dronów w badaniach ornitologicznych // Stresz. Ogólnopolskiej Konferencji Ornitologicznej Lublin-Urszulin 20-22.09.2017. Lublin: Liber Duo, - 2017- S. 84

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Верхні малюнак з http://rsbl.royalsocietypublishing.org

Здымкі з прэзентацыі на канферэнцыі

 

На гэтую тэму:

НАЗІРАННІ ЗА ПТУШКАМІ Ў ЗША Ў ЛІЧБАВУЮ ЭРУ

Merlin дапаможа вызначыць амерыканскіх птушак па фота

Праграма для iPhone дазволіць амерыканцам вызначаць птушак навокал

НОВЫ МЕТАД АЦЭНКІ ПАМЕРУ ПАПУЛЯЦЫЙ ПТУШАК ПА ІХ ГАЛАСАХ

 

Comments

Дарэчы, некалькі цікавых фактаў, пра якія атрымалася даведацца з прэзентацыі і ў кулуарах, дзе Адам паказваў дрон:

дрон

У Польшчы трэба скончыць курсы на пілота дрону (3-4 дні) і прайсці адмысловую ўрачэбную камісію (аналаг камісіі для пілотаў грамадзянскай авіяцыі);

актыўны час палёту дрона- толькі 30 хвілін, а насамрэч нават 20, бо ён павінен яшчэ даляцець куды трэба і вярнуцца да гаспадара або ў іншае запрагамаванае каардынатамі месца;

таксама можна запраграмаваць дакладныя каардынаты месца, да якога дрон павінен даляцець;

у праграме кіравання дронам закладзены непераадольная мяжа- 500 м ад граніцы Польшчы, праз якую ён не пераяціць у любым выпадку;

дрон забяспечаны сістэмаў супраць выпадковых сутыкненняў з іншымі лятальнымі аб'ектамі, таму нават выпадковае сутыкненне з птшкай ні ёй, ні дрону не пагражае.