Арланы ў Шатландыі аказваюць мінімальны ўплыў на смяротнасць ягнятаў у Шатландыі - вось высновы новага даследавання, апублікаванага арганізацыяй Scottish Natural Heritage (See SNH report).
Прадстаўнік Каралеўскае таварыства абароны птушак RSPB сказаў, што атрыманыя вынікі вельмі падобныя да тых, што былі знойдзеныя да гэтага.
Даследаванне было праведзена арганізацыяй Food and Environment Research Agency і паказала, што менш 2% выпадкаў гібелі ягнят звязаны з нападзеннем арланаў (Haliaeetus albicilla) . Найбольшую частку ў складзе харчавання гэтых птушак займаюць марскія птушкі – такія, як глупыш (Fulmarus glacialis).
Міністр навакольнага асяроддзя Разэана Канінгхэм (Roseanna Cunningham) сказала: "Арланы – найпрыгажэйшая частка нашай натуральнай спадчыны і іх рэінтрадукцыя была надзвычайным поспехам. Аднак мы таксама разумеем, што фермеры маюць права непакоіцца аб сваім быдле і таму вельмі важна, што мы цяпер больш ведаем і разумеем на гэты конт.”
"Там, дзе былі адзначаны праблемы з драпежніцтвам арланаў на быдле, мы будзем працаваць над стварэннем і ўдасканаленнем схемаў суіснавання фермерскіх гаспадарак з гэтымі драпежнымі птушкамі."
Д-р Элісан МакЛеннан (Dr Alison MacLennan), супрацоўніца RSPB па пытаннях аховы прыроды ў шатландзкіх мясцовасцях Skye і Lochalsh, сказала: “Гэта ўжо чацвёртае даследаванне ўплыву арланаў на смяротнасць ягнят. Як і ў папярэдніх работах, атрымалася пацвердзіць, што яны складаюць вельмі нязначную частку ў складзе харчавання арланаў. Ягняты робяцца здабычай арланаў ў кароткі перыяд амаль выключна адразу пасля нараджэння.”
“Даволі нечаканым было тое, што большую частку ахвяр арланаў-белахвостаў складаюць марскія птушкі. Яшчэ адзін нечаканы вынік – даследаванне не пацвердзіла вялікую значнасць рыбы ў іх харчаванні, але гэта больш вынік выкарыстанай методыкі – птушкі маюць тэндэнцыю праглынаць рыбу цалкам і таму цяжка знайсці ад яе парэшткі. Аднак прамые назіранні за паляваннем арланаў кажуць пра тое, што рыба ўсё ж такі складае значную частку іх здабычы.”
Здымак дарослага арлана-белахвоста Дзьмітрыя Якубовіча
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ