Чырвоная чапля ўпершыню вывела птушанят у Вялікабрытаніі

Чырвоная чапля (Ardea purpurea) ўпершыню паспяхова загнездавала на Брытанскіх астравах. Дарослых птушак часта можна было назіраць ў рэзерваце Dungeness у графстве Kent, які належыць RSPB.
Пад час усяго перыяду гнездавання таварыства забяспечыла кругласуткавыя дзяжурствы каб даць птушкам шанец выгадаваць птушанят. Цікава, што персанал рэзервату стварыў спецыяльную назіральную станцыю ‘Date With Nature’ на балоце Denge, дзе грамадзкасць магла назіраць за гістарычным выпадкам бяспечна для птушак.

Боб Гомес (Bob Gomes), менэджэр рэзервату RSPB, сказаў: “Часцей за ўсё мы назіралі змену бацькоў на гняздзе. Ў сярэднім такія змены адбываліся раз на 3 гадзіны, калі дарослыя прыносілі ежу сваім птушанятам.”
Навіна пра з’яўленне на свет птушанят прыйшла праз дзень пасля таго, як Урад падпісаў згоду на Публічнае абмеркаванне пашырэння тэрыторыі аэрапорта, які суседнічае з рэзерватам.
Крыс Каррыган (Chris Corrigan), дырэктар рэгіянальнага аддзелу RSPB па Паўднёва-Усходняй Англіі, сказаў: “Вылупленне птушанят чырвонай чаплі яшчэ раз нагадала, што паўвостраў Dungeness – гэта адзін з найбольш важных і адчувальных месцаў, дзе яшчэ захавалася дзікая прырода ў Вялікабрытаніі”.
Цяпер таварыства рыхтуецца да Публічнага абмеркавання планаў пашырэння тут аэрапорта, каб паказаць усю недальнабачнасць іх для ўстойлівага выкарыстання рэгіёну.
 

Здымак з www.summagallicana.it
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:

Барадатая кугакаўка (Strix nebulosa J.F. Forster, 1772) упершыню загнездавала ў Польшчы

Амерыканскі марскі зуёк упершыню загнездаваў у Еўропе