Барадатая кугакаўка ўпершыню загнездавала ў Польшчы

Той, хто быў на Люблінскім Палессі ведае, што ў Польшчы няма лепшага месца для гнездавання барадатай кугакаўкі. Многія спадзяваліся на тое, што першыя совы загняздуюць у польскай частцы Белавескай пушчы, таму што недалёка ад нашай мяжы барадатая кугакаўка гняздуе ў беларускай частцы. Але польская частка пушчы не мае таго, што неабходна для гэтага віду – балот.
А балоты ёсць на Палессі, ў лясах Sobiborskich.  І менавіта тут у 2010 годзе ўпершыню загнездавала барадатая кугакаўка, якую многія гады чакалі польскія арнітолагі.
 

6 сакавіка 2010 – гэта ўжо канец ці толькі пачатак?
Зіма сёлета была марознай і снежнай. У такіх умовах мы і сустрэлі Саву ўпершыню. Для нас гэта быў тыповы сабіборскі выезд, альбо пошук гнёзд драпежных птушак у лесе. Нас было 10 чалавек і мы вярталіся дадому на машынах. Дзяўчына аднаго з маіх сяброў у пэўны момант сказала без усялякіх эмоцый: “О, барадатая кугакаўка”. Усе ўбачылі ўжо адлятаючую саву, але амаль кожны з нас быў упэўнены, што гэта не памылка. Аказалася, што дзяўчына да канца не разумела якую вагу мае гэтае назіранне. Перад выездам – каб не паказацца іншым зусім пачынаючай бёдуотчаркай, яна прачытала кнігу Сакалоўскага „Ptaki Polski”. І барадатая кугакаўка не выдавалася ёй нечым надзвычайным – нават задала пытанне пра тое, колькі гняздуючых пар вядома ў Польшчы. Тым часам шэф нашай экспедыцыі dr Marek Keller разам з Krzyśkiem Gaszewskim ужо рабілі дакументуючыя здымкі. Нехта з нас амаль пажартаваў, што птушка можа загняздуе тут. Аднак ніхто не хацеў у гэта верыць.
 

2 траўня 2010 – час zero
Быў тыповы палескі травеньскі дзень. Парна, душна, спякотна – адным словам Сайгон і Амазонія ў адным месцы. Мы рабілі сваю звычайную тут працу – кантроль гнёзд драпежных птушак. Пасля гнязда канюха-мышалова з 4 яйкамі мы падышлі да наступнага. “Не папраўленае” - знізу сказаў я. А мой сябар сказаў – “нехта сядзіць”. Мы ўжо бачылі частку галавы, але мозг адмаўляўся паверыць... Томэк сказаў: “Эй, гэта ж сава.” І тут прагучала : „K…, гэта барадатая!!!!!!!!!!!!” і ногі адмовілі мне паслушэнства. Пакуль я ляжаў сярод ягадніку, д-р углядваўся ў прыгожыя жоўтыя вочы, толькі Томэк захаваў рэшткі розуму і трасучыміся рукамі здымаў першае ў Польшчы гняздо…

 
5 мая 2010 – лепш два, чым адно
Наступныя тры дні ўсе нашы размовы былі толькі аб гэтым. Аднак жыццё ішло далей, канюхі не хацелі перарываць гнездавы сезон з-за таго, што нейкая сава з усходу пасялілася недалёка ад іх. Таму мы зноў правяралі гнёзды. Менавіта 5 траўня мы правяралі 2 гнязда, якія знаходзіліся на гнездавым участку адной пары. Хлопцы адразу парадзілі не правяраць гняздо, зробленае больш на поўнач, бо ўжо ў мінулым годзе яно было напаўразваленае. Аднак я ўпарта хацеў паглядзець што там і як, таму пайшоў да яго сам.   
Пакуль ішоў,я думаў: “Я ім дакажу, што яно будзе занятае” Ну і было. З-за таго, што гняздо было нізка, я яшчэ за 150 м убачыў, як Вялікая галава паварочваецца ў розныя бакі, не вельмі палохаючыся мяне. 
Я пабег праз ольс да сваіх сяброў, каб паведаміць пра нечаканае адкрыццё. Спачатку д-р думаў, што гэта лось, але ўбачыўшы мяне, ён ужо ведаў, што я крыкну: “Ёсць другая!!!!!!”
 

Калі другое становіцца першым …
Гнёзды мы потым некалькі разоў кантралявалі.
У другой дэкадзе траўня на другім гняздзе былі ўжо 2 савяняты, ў той час як на першым сядзелі толькі дарослыя птушкі. Такім чынам менавіта адкрытае другім гняздо стала Першым у Польшчы задакументаваным выпадкам гнездавання барадатай кугакаўкі.
3 чэрвеня на другім гняздзе ўжо нікога не было. Але паблізу мы ўбачылі дарослую саву, якая непакоілася. І было чаму – абодва шэрыя савяняты сядзелі недалёка адзін ад аднаго.
А ў першым было толькі адно, значна маладзейшае птушанё.
 

Marek Keller, Tomek Chodkiewicz, Bartek Woźniak
 

Паводле www.lto.most.org.pl (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments