Мая трэцяя сустрэча гэтай восенню з вялікімі галубамі (Columba palumbus) пад дубамі ў скверыку аказалася вельмі кароткай. Малады (?) голуб з дробнымі пер'ямі ў 'трубачках' на галаве, адразу, без чакання на галінах дубоў ці навакольных дрэваў, апусціўся пад іх і пачаў шукаць жалуды. Жалудоў там шмат і, здаецца, на любы густ. Але за 4 хвіліны, птушка падняла і кінула некалькі з іх, так ніводнага і не праглынуўшы. А потым адляцела гэтак жа раптоўна, як і прыляцела. І гэта мяне здзівіла - ці то голуб не быў галодны і толькі правяраў 'наянасць' жалудоў (ежы) на будучыню, ці то вельмі выбрэдны, бо ніводзін з паднятых яму не пасаваў.
Значыць фота-сесія 'галубы і жалуды' яшчэ наперадзе)
Гродна, 01-10-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ