Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Крапіўнікі: (ізноў) займаем зімовыя тэрыторыі

крапіўнік

Хаця першае стракатанне крапіўнікаў (T. troglodites) каля ракі я пачуў яшчэ ў пачатку кастрычніка, а потым часам бачыў і асобных цёмна-карычневых здалёк птушачак, якія пераляталі сярод галля ў вярбовым хмызняку, але такіх сустрэч не было многа. І вось усё змянілася на пачатку лістапада, прыкладна праз месяц - штодзень я чую і бачу крапіўнікаў ва ўсё новых месцах на беразе, а зрэдку і параўнальна далёка ад вады.

Таму ўжо ўпэўнена можна сказаць, што ідзе (пера)падзел зімовых тэрыторый. Новыя птушкі заяўляюць пра свае правы на некалькі метраў хмызняку, трыснягу ці іншай прыбярэжнай расліннасці. Менавіта сярод яе яны і збіраюцца перазімаваць каля незамёрзлай вады. Магчыма, як мінімум некаторым крапіўнікам хацелася б валодаць і большай тэрыторыяй, але калі на яе абарону трэба траціць шмат часу і сілаў, то з часам яе памер змяншаецца да такога, які птушка можа кантраляваць. 

Стракатанне тэрытарыяльных крапіўнікаў выдатна чутно з супрацьлеглага берагу, а на сваім з дзесяткаў метраў. Яно дэманструе тым, хто яшчэ не знайшоў нічога пэўнага сабе, што тут месца занятае і не варта траціць свой час і энергію гаспадара і спрабаваць тут усталявацца. Але адным ранкам крапіўнік стракатаў вельмі гучна і амаль без перапынкаў. Здаецца, я нават пачуў у яго голасе абурэнне. І аказалася, што справа не ў суседзях ці іншых парушальніках небачных межаў, а ў ... рыжым коціку. Ён размясціўся на беразе яўна на тэрыторыі крапіўніка і замаўся сваімі справамі (гл. здымак ніжэй). Прыйшлося дапамагчы птушачцы прагнаць нахабнага злодзея.

У другім жа выпадку, іншы крапіўнік таксама стракатаў амаль без перапынку на беразе і калі я падыйшоў, то аказалася, што ён ганяе, часам амаль у хвост, парушальніка сваёй тэрыторыі. А з-за таго, што той і не думаў самастойна адлятаць, на прыкладна 30 метраў берагавой лініі (уздоўж якой працягвалася пагоня) гаспадар нават двойчы запеў) Зразумела, што такі вялікі кавалак наўрацці належаў аднаму крапіўніку, хутчэй за ўсё гаспадар або 'увлёкся' і таксама заляцеў на чужое, або з гэтага боку яшчэ не меў суседа і стараўся прагнаць парушальніка ' з запасам'.

Гродна, 05-08/11/2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі