Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Шэрыя вароны: Сапраўдная пара

шэрая варона

Штораніцу ў я спускаюся да ракі, каб там пагуляць з нашым сабачкам. І калі мы з ім ужо выйшлі з невялікага яру да дарогі, каля якой стаяць кантэйнеры для смецця, да аднаго з іх падляцела і апусцілася ўнутр шэрая варона (Corvus corone cornix). 

Чамусьці я вырашыў прыпыніцца і паглядзець што будзе далей і заадно ўключыў камеру, якую амаль заўсёды цягаю з сабой. І далей адбыліся чатыры нечаканыя рэчы, якія я зусім не спадзяваўся ўбачыць. 

Першая - ужо праз секунды са сметніцы некалькі разоў паказвалася галава птушкі, якая ў дзюбе трымала нейкія мясныя абрэзкі:

Частка іх была праглочана, частка трапіла ў пад'язычны мяшок, і яшчэ два большыя кавалкі варона ўзяла ў дзюбу і пераляцела з імі на бляшаную агароджу, якая акружае кантэйнеры:

І там адбылася другая нечаканасць. Птушка акуратна паклала гэтую ежу на агароджы і ... адляцела!  А ў якасці трэцяй неспадзяванкі туды адразу прыляцела другая варона з пары і ўзяла ўсё ў сваю дзюбу. І калі я думаў, што самае цікавае ўжо адбылося, птушка з абрэзкамі ў дзюбе пераляцела метраў 30 да высокіх туяў ля будынку Энерганагляду і схавала здабычу сярод густых галінак. І так скончылася чацьвёртая неспадзяванка і ўся гісторыя.

Гродна, 07-11-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары