Штораніцу ў я спускаюся да ракі, каб там пагуляць з нашым сабачкам. І калі мы з ім ужо выйшлі з невялікага яру да дарогі, каля якой стаяць кантэйнеры для смецця, да аднаго з іх падляцела і апусцілася ўнутр шэрая варона (Corvus corone cornix).
Чамусьці я вырашыў прыпыніцца і паглядзець што будзе далей і заадно ўключыў камеру, якую амаль заўсёды цягаю з сабой. І далей адбыліся чатыры нечаканыя рэчы, якія я зусім не спадзяваўся ўбачыць.
Першая - ужо праз секунды са сметніцы некалькі разоў паказвалася галава птушкі, якая ў дзюбе трымала нейкія мясныя абрэзкі:
Частка іх была праглочана, частка трапіла ў пад'язычны мяшок, і яшчэ два большыя кавалкі варона ўзяла ў дзюбу і пераляцела з імі на бляшаную агароджу, якая акружае кантэйнеры:
І там адбылася другая нечаканасць. Птушка акуратна паклала гэтую ежу на агароджы і ... адляцела! А ў якасці трэцяй неспадзяванкі туды адразу прыляцела другая варона з пары і ўзяла ўсё ў сваю дзюбу. І калі я думаў, што самае цікавае ўжо адбылося, птушка з абрэзкамі ў дзюбе пераляцела метраў 30 да высокіх туяў ля будынку Энерганагляду і схавала здабычу сярод густых галінак. І так скончылася чацьвёртая неспадзяванка і ўся гісторыя.
Гродна, 07-11-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 28.11.2026 - 23:57
Jany - prosta…
Jany - prosta najpryhažejšyja! Dziakuj, Dzima.
Harrier - 29.11.2026 - 01:23
Якія ёсць) Дзякуй за добрыя…
Якія ёсць)
Дзякуй за добрыя словы, Светлана.