Штозіму на птушыных сталоўках у Вялікабрытаніі усё радзей сустракаюць сініх сініц (Parus caeruleus). Такія дадзеныя абвясціў British Trust for Ornithology паводле параўнання вынікаў Улікаў вераб’іных птушак на сталоўках (Garden Bird Feeding Survey (GBFS)) за апошнія 40 гадоў.
За гэты час колькасць адзначаных сініх сініц зменшылася на 42 % з сярэдняй колькасці ў 5.3 птушкі ў сярэднім за адзін тыдзень, зарэгістраваных ў адным садзе (які прымаў удзел ва ўліках) у зімы 1970-71 гг. да 3.1 птушкі ў мінулагоднюю зіму.
Колькасць зімуючых іншых відаў вераб’іных таксама зменшылася за гэтыя гады: шпакі і дразды-спевуны сустракаліся радзей нават на 75%, дамовы верабей – на 70%. Нават колькасць кольчатай туркаўкі, якая значна ўзрасла на гнездаванні за апошнія 30 год, на зімоўцы зменшылася больш, чым на 25% за апошняе дзесяцігоддзе.
Аднак некаторыя віды значна часцей сталі сустракацца на зімоўцы. Так, за апошнія 20 год чорнагаловых шчыгелаў стала больш у 25 разоў! Сініцы-апалоўнікі таксама сустракаюцца пад час такіх улікаў часцей, і ў 4 разы павялічылася колькасць рэгістрацый вялікіх дзятлаў у садах.
Дэвід Глю (David Glue), даследчык-эколаг з BTO, дадаў “Сорак год назапашвання падобных дадзеных даюць фантастычны рэсурс для параўнання. Гэта самы працяглы ўлік такога роду ў Свеце. І ўлікі сталі магчымымі дзякуючы сотням людзей, якія ўдзельнічаюць у іх як валантэры. З-за працягу ўрбанізацыі і развіцця і зменаў у прадуктах, якія людзі прапануюць птушкам у якасці дадатковага зімовага харчавання, значэнне падобных улікаў будзе толькі павялічвацца.”
Графік © ВТО
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму: Пустальга працягвае знікаць у Вялікабрытаніі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ