Аўдзіт англійскай прыроды – прапалі 500 відаў!

    Найбольш поўнае даследаванне стану сучаснай прыроды Англіі і параўнанне з дадзенымі з мінулых стагоддзяў паказала, што толькі ў гістарычны час тут зніклі амаль 500 відаў жывёл і раслін – сцвярджае арганізацыя Natural England.

     У сваёй справаздачы, якая з’явілася пад назвай “Страчанае жыццё: зніклыя і пагражаемыя віды Англіі” (Lost Life: England’s Lost and Threatened Species), арганізацыя паказвае, як страта месцапражыванняў, неадпаведнае кіраванне прыроднымі рэсурсамі, забруджванне навакольнага асяроддзя і распаўсюджанне чужародных відаў прывялі да эрозіі англійскай біяразнастайнасці.   
      У справаздачы прыведзены доўгі спіс з амаль паўтысячы відаў раслін і жывёл, якія зніклі ў Англіі – прычым большасць з іх – за апошнія два стагоддзі. Акрамя гэтага, яшчэ амаль тысяча відаў знаходзіцца пад пагрозай знікнення. 
Негледзячы на некаторыя значныя поспехі – напрыклад, рэінтрадукцыю чырвонага каршуна або матыля вялікай блакітніцы, 943 абарыгенных віды маюць статус “прыярытэтнай аховы”  (conservation priority), і яшчэ сотні значна зменшылі сваю колькасць.
      Д-р Хэлен Філіпс (Dr Helen Phillips), дырэктар Natural England, сказала: “Разам з напамінам пра Год біяразнастайнасці, гэтая справаздача дапамагае зразумець, што мы не можам заставіць сітуацыю саму па сабе і калі біяразнастайнасць змяншаецца, ўсе мы трацім нешта /важнае/. Біяразнастайнасць шмат што значыць, і з працягам ізаляцыі экасістэм і відаў, а таксама прыродных рэзерватаў, у якіх яны ахоўваюцца, мы павінны думаць больш шырока ў геаграфічным маштабе пра тое, як мы можам вярнуць страчанае ў нядаўнім мінулым і забяспечыць стабільную будучыню нашай дзікай прыродзе”.  
      Каментуючы справаздачу, д-р Сью Армстронг-Браўн (Dr Sue Armstrong-Brown) з RSPB, сказала: “Пасля дасягнення поспеху ў вяртанні (якое працягваецца) чаплі-бугая, чырвонага каршуна, гароднай стрынаткі мы ведаем, што накіраваная на прыярытэтныя віды ахова працуе. Natural England іграе вялікую ролю ў дасягненні гэтых поспехаў і мы чакаем на іх яшчэ большыя высілкі ў гэтым напрамку ў будучыні”. 
“Справаздача паказвае, што 412 відаў  са статусам вышэйшага прыярытэту аховы захаваліся толькі ў 5 або нават меншай колькасці месцапражыванняў або праізрастанняў . Мы павінны падвоіць нашы высілкі, каб прыпыніць далейшыя знікненні нашай флоры і фауны”.
 

Справаздача цалкам тут: Download report

Здымак чаплі-бугая Дзьмітрыя Вінчэўскага

Паводле www.birdwatching.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
 Крызіс знікненняў паглыбляецца

Аўстралійскую мегафауну знішчылі першабытныя людзі

Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.

Палявы лунь знікае ў Англіі

Рэдкім птушкам у Брытаніі лепш, чым звычайным?

Вялікабрытанія можа страціць свой адзіны эндэмічны від птушак?

Першы поспех у рэітрадукцыі дропаў ў Вялікабрытаніі   
Салавей амаль знік у Вялікабрытаніі  

Марскія птушкі з узбярэжжаў Шатландыі знікаюць у непакоячым тэмпе  

 Кукаванне зязюлі ўсё радзей можна пачуць у Вялікабрытаніі

Comments