Група бёдуотчараў змагла сфатаграфаваць у Перу вельмі рэдкую птушку, якую ніхто не бачыў апошнія 26 год. Ёй аказалася даўгапёрая сава Xenoglaux loweryi – від, які быў апісаны толькі ў 1976 годзе і дагэтуль застаецца амаль невядомым навукоўцам.
Дзякуючы доўгім і тонкім пёрам, якія адыходзяць збоку ад вачэй птушкі і, напэўна, такім чынам павялічваюць тваравы дыск, яе і назвалі на лаціне “дзіўнай савой”.
Сустрэча з рэдкай птушкай адбылася ў рэзерваце Abra Patricia, які знаходзіцца ў Паўночным Перу і ахоўваецца дзякуючы высілкам Амерыканскай арганізацыі па ахове птушак (American Bird Conservancy (ABC) з ЗША і яе мясцовых партнёраў з ECOAN.
Даўгапёрая сава мае статус знікаючай (Endangered), таму што яе арэал ацэньваецца толькі ў 73 квадратных мілі. Менавіта тут расце адзіны вядомы ў гэтым рэгіёне краіны воблачны лес - вільготны горны трапічны лес, які часта знаходзіцца ў аблаках. На жаль, па меншай меры частка гэтага лесу знаходзіцца пад пагрозай высечкі.
Сара Лара (Sara Lara), дырэктарка міжнародных праграм ABC, сказала: "Даўгаперыя совы вядуць начны лад жыцця, жывуць на вельмі абмежаванай тэрыторыі ў невялікай колькасці, таму наведвальнікі нашага рэзервату амаль не маюць шанцаў іх убачыць. Аднак цяпер мы распачынаем праект па вывучэнню месцапражыванняў гэтага віду і , напэўна, больш бёрдуотчараў змогуць атрымліваць задавальненне ад сустрэч з гэтай дзіўнай савой”.
Паводле www.news.bbc.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Новы від птушак апісаны дзякуючы бёдуотчарам у Кітаі
Новазеландзкі папугайчык зноў адзначаны ў дзікай прыродзе
BirdLife International объявила угрожаемыми больше птиц, чем когда-либо перед этим
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АВ (госць) - 10.12.2010 - 19:05
птица снята явно в руках...