Пад час штогадовага зімовага ўліку птушак у садах, Брытанскі орніталагічны траст BTO сёлета прапанаваў новае даследаванне. Яго мэта – больш зразумець пра птушак з рознымі дэфармацыямі дзюбаў.
За гэтым бокам птушынага жыцця пад час Big Garden Beak Watch за зімовымі птушкамі будуць назіраць 15 тысяч бёдуотчараў. Яшчэ да пачатку зімовых улікаў яны адзначылі за апошнія месяцы параўнальна вялікую колькасць птушак з выразна дэфармаванымі дзюбамі: перакрыжанымі падоўжанымі паловамі, крывымі наддзюб’ямі і паддзюб’ямі.
Частка дэфармацый выкліканая часовымі абставінамі і зменяцца на нармальную форму пасля сточвання. Аднак іншыя – пастаянныя і маюць разнастайнае паходжанне і форму. Пра любыя з заўважаных дзіўных дзюбаў ВТО просіць паведамляць паводле адмысловай формы.
Свае назіранні можна дасылаць таксама дзякуючы он-лайн форме тут: www.bto.org/gbw . Д-р Тым Гарысан (Dr Tim Harrison), з каманды BTO па экалагічным даследаванням птушак садоў сказаў: “Па ўсяму Свету разнастайныя дэфармацыі дзюбаў птушак былі адзначаныя ў 60 відаў – ад вераб’ёў да галубоў, ад пячуравак да чаек. Паступовая адаптацыя да дэфармацый дзюбы ўзнікае хутчэй, калі яе вырасты або пашкоджанні невялікія, чым наадварот і ўзніклі ў выніку раптоўнага паходжання. Аднак мы шмат чаго не ведаем пра гэты бок птушынага жыцця і спадзяемся, што паспаліты народ нам дапаможа. Мы чакаем падрабязных апісанняў паводзінаў птушак з дэфармаванымі дзюбамі. Некаторыя асобіны назіраліся нахіляючымі галаву на адзін з бакоў каб узяць ежу дзюбай. Аднак нечакана іншыя нават атрымлівалі перавагу ў харчаванні ў параўнанні з нармальнымі птушкамі. Так, адна з вялікіх сініц з ненармальнай дзюбай нават хутчэй вылушчвала арэшкі, чым яе суродзічы з дзюбамі нармальнай формы”.
Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
ГЛЯДЗІЦЕ КАМЕНТАРЫ ДА НАЗІРАННЯ Верабей
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ