Першыя кулічкі-лапатні вылупіліся ў няволі

Упершыню ў Свеце паспяхова вылупіліся першыя 17 птушанят куліка-лапатня (Eurynorhynchus pygmeus) пад час рэалізацыі схемы на развядзенню віду ў няволі. Гэта другая добрая сёлетняя навіна – не так даўно міжнародная экспедыцыя навукоўцаў адкрыла на Чукотцы невядомыя дагэтуль месцы гнездавання гэтага глабальна знікаючага віду птушак, агульная колькасць якога ацэньваецца менш чым у 200 пар.

Аднак акцыя па перавозцы знойдзеных яек у Цэнтр трасту водна-балотных угоддзяў і вадаплаўных птушак WWT у Слімбрыджы (Вялікабрытанія) не атрымалася так, як было запланавана.
Нечакана першыя 8 кулічкоў вылупіліся як раз тады, калі каманда рыхтавалася пакінуць Чукотку. Найджэл Джэрэт (Nigel Jarrett), кіраўнік аддзелу развядзення рэдкіх відаў WWT сказаў: “Мы селі ў лодку з 8 маленькімі птушанятамі і яшчэ 12 наседжанымі яйкамі без упэўненасці што і з іх у бліжэйшыя гадзіны не з’явяцца птушаняты пад час нашага марскога падарожжа. Так і здарылася – мы скончылі плаванне з 17 кулічкамі і 3 яйкамі. Я шчаслівы настолькі, наколькі гэта магчыма.”
На жаль, некаторыя птушаняты не выглядаюць дужымі і навукоўцы амаль упэўнены, што некаторыя з іх памруць у бліжэйшыя дні. Аднак цяпер бітва за жыццё віду пачалася з новага этапу.

Здымак перашага кулічка, які вылупіўся ва ўмовах інкубатара, Wildfowl and Wetlands Trust (WWT)

Кепска, што у прыродзе поспех гнездавання і прадуктыўнасць лапатнёў вельмі нізкія: з 20 яек пакінулі гнёзды толькі 4 маладыя птушкі, а з іх у сярэднім прыступіць да гнездавання толькі 1 дарослая праз 2 гады.
Гадаванне малых кулічкоў да іх вылету і выпуску ў прыроду будзе цяжкай і адказнай задачай для WWT і яго партнёраў, але можа рэальна дапамагчы выратаваць лапатнёў у прыродзе.

Кармленне з пальца, здымак Wildfowl and Wetlands Trust (WWT)
Экспедыцыя па выратаванню кулікоў ачольвалася спецыястамі Wildfowl and Wetlands Trust (WWT) і Birds Russia і падтрымлівалася RSPB, BTO, BirdLife International, ArcCona, Spoon-billed Sandpiper Task Force і Маскоўскім заапаркам.
Праект фінансавалі WWT і RSPB, таксама дапамаглі BirdLife International, the East-Asian Australasian Flyway Partnership, the Convention on Migratory Species, Heritage Expeditions і Australasian Wader Study Group of Birds Australia.


Верхні здымак Birds Russia
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Папуляцыі кулікоў змяншаюцца хутчэй чым калі-небудзь да гэтага