Згодна з новай публікацыяй арганізацыі Wetlands International, больш чым палова папуляцый кулікоў у Еўропе, Заходняй Азіі і Афрыцы змяншаюць сваю колькасць з усё большай хуткасцю. Многія віды кулікоў прадпрымаюць міграцыі на вялікія адлегласці са сваіх гнездавых тэрыторый у Арктыцы на месцы зімоўкі нават так далёка, як ў Паўднёвую Амерыку. Некаторыя збіраюцца ў вялікай колькасці ў некалькіх месцах. Такім чынам такія водна-балотныя месцы з’яўляюцца крытычна важнымі для існавання кулікоў.
Новы “Атлас кулікоў” (‘Wader Atlas’) ёсць першым параўнаўчым аглядам самых важных месцаў прыпынку кулікоў для адпачынку і ўзнаўлення сілаў у Еўропе, Заходняй Азіі і Афрыцы, і гэтая публікацыя дэманструе неабходнасць лепшай аховы самых важных водна-балотных угоддзяў на трасах пралёту кулікоў – асабліва ў Афрыцы і на Сярэднім Усходзе.
Аўтары кнігі падкрэсьліваюць, што ў той час, як многія краіны – чальцы Еўразвязу (ЕЗ) усталявалі параўнальна добрую супрацу па ахове падобных месцаў, многія з якіх ужо прызнаныя ТВП (тэрыторыямі, важнымі для птушак). Аднак за межамі ЕЗ ахова і кіраванне такімі месцамі жадае значнага паляпшэння.
“Кулікі … добра ахоўваюцца ў краінах ЭЗ. Фермеры атрымліваюць тысячы эўра за ахову гнезд розных відаў” – сказаў адзін з аўтараў кнігі Саймон Дэлані (Simon Delany). “Але рэсурсы за межамі ЭЗ павінны быць значна павялічаны, каб эфектыўна ахоўваць водна-балотных птушак на ўсіх стадыях іх жыцця”. Забалочаныя тэрыторыі на заходнім узбярэжжы Афрыкі апынуліся пад значнай пагрозай. Абмежаваныя водныя рэсурсы Сахельскай зоны агароджваюцца дамбамі, якія паступова ператвараюць балоты ў асушаныя землі. Схемы ірыгацыі для мясцовага насельніцтва, колькасць якога ўвесь час павялічваецца знішчаюць нават вялікія вадаёмы – як, напрыклад, возера Чад.
BirdLife ёсць вядучым партнёрам у праекце “Крылы над балотамі” (Wings over Wetlands) (WOW), які робіць шмат, каб распаўсюдзіць эфектыўныя метады аховы ключавых месцаў, важных для птушак і павялічыць кааперацыю ўздоўж усяго Афрыкана-Еўразійскага шляху іх міграцыі.
Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
Здымак вялікага кулёна Дзьмітрыя Якубовіча (www.BirdWatch.by)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ