Разгадана загадка, якой больш за 150 год

Штогод паўночны чорны свіргуль (Cypseloides niger) здзяйсняе знікненне з месцаў гнездавання, вартае вялікага фокусніка і ілюзіяніста Гары Гудзіні. Куды птушкі адлятаюць з заходніх штатаў ЗША на восень, зіму і большую частку вясны было сапраўднай загадкай для арнітолагаў з часу апісання віду ў 1857 годзе. Цяпер, дзякуючы даследаванню, апублікаванаму ў сакавіцкім нумары часопіса Wilson Journal of Ornithology, мы ведаем, што як мінімум частка з іх вандруе каля 4300 міль, каб правесці большую частку году ў нізінных дажджавых лясах заходняй Бразіліі.

Дзякуючы геалакатарам, якія рэгіструюць штодзень час усходу і заходу сонца ў месцы знаходжання, можна вызначыць геаграфічныя каардынаты гэтага месца. Такія прылады былі прымацаваныя на спіны чатырох дарослых паўночных чорных свіргулёў. Птушкі гнездавалі ў двух розных месцах у Каларада і праз год былі адлоўлены ізноў, каб сцягнуць з іх запісаныя геалакатарамі дадзеныя. Атрымалася злапаць трох з  чатырох свіргулёў, аднак гэта было зусім нялёгка зрабіць, бо птушкі гэтыя гняздуюць у глыбокіх нішах за водаспадамі, якія сцякаюць у рознай глыбіні каньёны. Па атрыманых дадзеных, птушкі вырушылі на поўдзень паміж 10 і 19 верасня, а ў Бразілію прыляцелі ўжо паміж 28 верасня і 12 кастрычніка. Ў адваротны шлях свіргулі вырушылі паміж 23 мая і 18 чэрвеня.


"Хаця месцы зімоўкі былі вядомыя для большасці птушак неатрапічнай вобласці, дадазеныя па феналогіі пералётаў і месцам зімоўкі для паўночнага чорнага свіргуля адсутнічалі.” – сказаў адзін з аўтараў артыкулу пра вандроўкі віду Джэйсан Бісон (Jason Beason), які працуе ў Rocky Mountain Bird Observatory. "Дадзеныя, якія мы атрымалі, вельмі важныя для лепшага разумення экалогіі віду, ўключна з поспехам гнездавання, папуляцыйнай дынамікай, біхавірыяльнай экалогіяй, эвалюцыяй і адаптацыямі да розных выклікаў асяроддзя.”
"Цяпер адна з апошніх арніталагічных загадак – дзе зімуюць нашы свіргулі – разгадана”. – сказаў Боб Альтман (Bob Altman), біёлаг з  American Bird Conservancy, які каардынуе маніторынг чорных свіргулёў у паўночна-заходніх штатах ціхаакіянскага ўзбярэжжа ЗША.

Мапа вясновай міграцыі і асноўных месцаў зімоўкі віду з www.rmbo.org

Цікава, што хаця з 1950 г. было акальцавана каля 200 свіргулёў гэтага віду, пакуль ніякай інфармацыі пра іх далейшае месцазнаходжанне не было атрымана.   


Пасля зімоўкі ў Бразіліі, якая доўжылася каля 220 дзён, свіргулі ляцелі на месцы гнездавання вясной у сярэднім на 15% хутчэй, чым на месцы зімоўкі ўвосень – адпаведна 211 і 244 км у мілю.


Дзякуючы штогадовым назіранням з 1966 г., атрымалася адзначыць змяншэнне тэрыторый гнездавання ў сярэднім прыкладна на 6,3 % штогод. Гэтак можа адбывацца з-за паступовага знікнення адпаведных месцаў гнездавання, а таксама змяншэння колькасці лятаючай жамяры – ежы свіргулёў - з-за шырокага прымянення пестыцыдаў.


Паўночны чорны свіргуль – самы вялікі прадстаўнік атраду ў Паўночнай Амерыцы.


Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.surfbirds.com