ВЫЙГРАЙ НАШЫ ПРЫЗЫ ПАСЛЯ ЧЭМПІЯНАТУ

 

Ужо традыцыйна, ў чацвёрты раз наш сайт Birdwatch.by мае магчымасць узнагародзіць аўтараў найлепшага рэпартажу і найлепшага здымку з чарговага Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі. Сёлета галоўны прыз прадстаўлены бельгійскімі бёдуотчарамі.

Узнагароду – самы лепшы і самы сучасны вызначальнік птушак Еўропы „Collins Bird Guide”на англійскай мове (другое, перапрацаванае выданне, якое ўбачыла свет у 2010 годзе) і ў цвёрдай вокладцы атрымае тая каманда, за рэпартаж якой у раздзеле Нашы назіранні прагаласуе найбольш зарэгістраваных карыстальнікаў.

Для таго, каб удзельнічаць у конкурсе ў гэтай намінацыі неабходна размясціць (самастойна – для зарэгістраваных на сайце, або з дапамогай мадэратара – tyteishy@gmail.com – для незарэгістраваных карыстальнікаў) да суботы, 15 верасня, свой тэкст са здымкамі або без пра ўражанні і/або хроніку удзелу ў спаборніцтвах. Адна каманда можа прадставіць на конкурс не больш 2 рэпартажаў.
Галасаванне за рэпартажы і вызначэнне пераможцы будзе адбывацца на працягу наступнага тыдня – гэта значыць да 22 верасня, суботы.
Пераможа той рэпартаж, за які прагаласуе (паставіць Плюс) большая колькасць нашых зарэгістраваных карыстальнікаў. У выпадку аднолькавай колькасці галасоў перамагае рэпартаж, размешчаны на сайце раней.
 
За перамогу ў намінацыі Лепшы здымак, зроблены пад час спаборніцтваў (гэта могуць быць і птушкі, і людзі, якія іх назіраюць-вызначаюць), аўтар атрымае майку-саколку з лагатыпам Чэмпіянату-2012 адпаведнага памеру. Колькасць здымкаў ад аднаго аўтара абмяжоўваецца 10. Здымкі неабходна размясціць у той жа тэрмін, што і рэпартаж – да суботы, 15 верасня. Лепшы здымак будзе вызначаны па самаму высокаму сярэдняму балу, які атрымліваецца з ацэнак ад 1 да 10, якія паставяць зарэгістраваныя карыстальнікі да 22 верасня, суботы. Калі больш чым адзін здымак набярэ аднолькавы найвышэйшы бал, пераможа той, які быў размешчаны раней.
 

 Прыемных уражанняў і поспехаў!