Шасцітыднёвая выправа на Анціподы, каб знайсці адну з самых загадкавых птушак Свету – начнога папугая з Аўстраліі - скончылася няўдачай. Даследчык Эд Пэрнэл (Ed Parnell) вярнуўся у Нарфолк (Вялікабрытанія) ні з чым. Падарожжа і пошукі папугая аплаціла Winxton Churchill Travelling Fellowship.
Начны папугай – аўстралійскі эндэмік, у гістарычныя часы быў шырока распаўсюджаны ў пустынных рэгіёнах. Аднак з 1880х гг птушкі былі адзначаны толькі лічаныя разы. Від часта лічыўся “магчыма зніклым”, аднак надзеі на яго адшуканне разгарэліся зноў пасля таго, як у 2006г. быў знойдзены мёртвы папугай, які разбіўся аб дрот агароджы нацпарку Diamantina ў паўднёва-заходняй частцы штату Кўінслэнд. Недалёка ад гэтага месца ў 1990г. таксама быў знойдзены мёртвы начны папугай. Дадаткова 3 птушкі былі адзначаныя жывымі ў 2005г. каля калодзежа Minga ў Pilbara.
Пэрнэлу пад час яго інтэнсіўных пошукаў і вандровак па ўсяму кантыненту атрымалася ўбачыць каля 30 іншых відаў папугаяў, даследаваць птушак з музейных калекцый і паразмаўляць з аўстралійскімі экспертамі па гэтай групе птушак. Але рэгістрацыя начнога папугая засталася яго не здзейсненай марай.
“Я быў на тэрыторыі, дзе былі знойдзены мёртвыя папугаі, аднак гэтыя мясціны нагэтулькі вялікія, што знайсці тут невялікіх, скрытных і, магчыма, начных істот прадстаўляецца амаль немагчымым. Аднак у адным я ўпэўнены – від мусіць жыць там і я вярнуся сюды і працягну свае пошукі”.
Начныя папугаі жывуць у травяністай пустыннай расліннасці Spinifex ва ўнутраных частках Аўстраліі. Галоўным чынам наземны лад жыцця (як і яго блізкі крэўны – наземны папугай) толькі ускладняе пошукі птушак. Есць меркаванні, што папугаі не адлятаюць далёка ад пустынных крыніц вады, але насамрэч аб іх жыцці вядома вельмі мала.
Яшчэ нікому не ўдалося сфатаграфаваць жывых начных папугаяў. Малюнак Martin Thompson’а з http://commons.wikimedia.org
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ