Сокал-дрымлюк /Falco columbarius

Аўтары Назірання

Сяргей Саковіч, Дзьмітры Вінчэўскі, Яўген Сліж і Жорж Гулеўскі

Дата назірання
Месца Назірання

в.Ярмолічы. Бераставіцкі р-н, Гарадзеншчына.

Спачатку сокал паляваў нізка над узараным полем на чвэрць пад сьнегам паміж вв.Ярмолічы і Алекшыцы, а потым быў заўважаны намі з машыны, як спрабаваў злапаць на ўзбочыне дарогі звычайных чачотак. Пасьля няўдачы адляцеў і сеў на вяршаліну дрэва ў р.Сьвіслач насупраць в.Ярмолічы. Бераставіцкі р-н, Гарадзеншчына. Праз непрацяглы час паляцеў за раку і вёску.