Пясчанка (Calidris alba)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі + Юры Лукашэнка і Жорж Гулеўскі

Дата назірання
Месца Назірання

Ачышчальныя сажалкі ВА "ГроднаАзот" ля в.Беражаны, Гродзенскі раён і вобласць.

 Адна дарослая птушка харчавалася разам з вялікай групай розных кулікоў: цякуноў, баталёнаў, шчогаляў, малых зуйкоў, вялікіх кіркуноў, перавозчыкаў. Я першы раз бачыў пясчанку ў дарослым "летнім" пяры і гэта мая другая сустрэча з відам у Беларусі. Аднак і такім кулічок вылучаўся больш светлым апярэннем, параўнальна кароткімі ножкамі і дзюбай і вялікм "пясчанкавым"і чорным вокам.

http://youtu.be/SCjcn_IO3VQ

 

 

 

 http://youtu.be/BFVmel35Fps

 

 

 Здымаць прыйшлося праз трубу, таму прапала шмат святла і кулічок не выглядае на такога, якім светлым ён быў напраўду:

Ехалі мы глядзець каменешарку, якую другі раз знайсці не атрымалася. А трапілі на целую групу іншых відаў.