Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:
harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by
Каментары
Harrier - 27.04.2011 - 10:20
Шаноўная Кейсі! Гэта паштовы
Шаноўная Кейсі!
Гэта паштовы голуб з Польшчы. У гэтай краіне ладзяць шмат спаборніцтваў на хуткасьць вяртаньня паштовых галубоў на свае галубятні. Для гэтага іх звычайна адвозяць на 100-200 км і назіраюць за тым, які з галубоў вернецца першым з дапамогай адмысловай сістэмы - калі голуб залятае ў сваю галубятню, там стаіць пастка з гадзіннікам, які фіксуе час, калі голуб туды заляцеў.
З-за таго, што звычайна такія спаборніцтвы маюць грашовыя прызы для пераможцаў, для ўдзельнікаў важна пазбегнуць магчымасьці падману. Таму птушанятам будучых паштовых галубоў апранаюць на лапку няздымныя кольцы, прыклад якога Вы бачыце на здымку. Такое кальцо немагчыма зьняць без пашкоджаньня і апрануць іншаму галубу.
Некаторыя з галубоў, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, па розных прычынах не вяртаюцца дадому. Зразумела, што яны ўжо не патрэбныя сваім уладальнікам. Рабіць з ім не трэба нічога. Падзякуйце за добрыя імкненьні выратавальнікам. Але гэта свойская птушка і да дзікіх мае невялікае дачыненьне. Калі яны хочуць заставіць яго сабе - маюць поўнае права. Калі адпусьцяць у прыроду - таксама паступяць правільна, але там у яго нашмат менш шанцаў выжыць.