Я назіраю за гэтай парай вялікіх савукоў (Mergus merganser) на Нёмане не першы тыдзень амаль штодня.
Амаль заўсёды гэтых птушак можна ўбачыць разам ці блізка адна ад адной. Прычым, часта недалёка ад берагу. Бачна, што самец баіцца нашмат больш самкі і час ад часу нырае, але стараецца вынырнуць недалёка ад самкі. Самка ж адплывае ад берагу ў скрайніх выпадках, але каб самец заставаўся з ёй, час ад часу паказвае яму сваё падпарадкаваньне.
Раней атрымлівалася зьняць некаторыя моманты гэтага цікавага рытуалу заляцаньня і ўтварэньня пары, але сёньня пашанцавала, і ніжэй амаль усё, што адбывалася на працягу некалькіх секундаў. Скончылася ўсё без капуляцыі :)
25-03-2013, Нёман, Горадня.
.jpg)

Добра бачна, што самка гарызантальна расцягваецца на паверхні вады, каб самцу было зручна капуляваць з ёй.








- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 29.03.2013 - 14:56
Вось відэа з пачатку
Вось відэа з пачатку студзеня, на якім бачны заляцаньні савукоў. Але і тут не дайшло да сэксу - самка не дазволіла:
http://youtu.be/4tpZJZvXTR8