Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сняжуркі -мой новы від

 Дакументацыйны здымак і відэа

Сняжуркі (Plectrophenax nivalis), каля в. Літвінкі, Гарадзеншчына.

07-04-2013

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Падрабязьней пра гэту сустрэчу тут:

http://birdwatch.by/node/6045    

Фактычна ўсю зіму  - а яна сёлета выдалася сьнежная і доўгая, я меў надзею ўбачыць новы для сябе від- сняжурку . Аднак зіма то наступала, то  адступала, мы  выязджалі штотыдзень і пільна ўглядаліся ў птушак, якія харчаваліся на ўзбочынах гарадзенскіх дарог, але сняжурак усё не было. Учора, пад час нашай чарговай выправы на машыне на птушак вакол гораду я жартам  сказаў сябрам-бёдуотчарам: "Сёньня наш апошні шанец убачыць сняжурак"

Як ні дзіўна, гэта падзейнічала! Яшчэ здалёк мы ўбачылі ў полі на сьнезе вялікую групу птушак, прыкладна 160-200 асобін, якія нешта там зьбіралі. Глянуўшы на іх праз  шыбу машыны ў бінокль, сумненьняў не засталося - бела-чорныя птушачкі- сняжуркі! Часам народныя назвы нашых птушак нам ужо незразумелыя або, на наш погляд, не вельмі да іх пасуюць. Але гэтая назва адпавядае гэтаму віду як найлепш.

Мы сталі з Сяргеем С. падбірацца да птушак, каб не толькі лепш разглядзець іх у трубы, але і  зьняць. Часткова гэта ўдалося. але пад час шматлікіх перамяшчэньняў птушак, атрымалася скласьці ўяўленьне пра іх знешні выгляд: у палёце яны выглядалі як мініятурныя чайкі - вылучалася белае цела з чорнымі канцамі крылаў. Калі ж сняжуркі ляцелі на фоне яркага блакітнага неба, то выглядалі цалкам белымі "анёлкамі", з якіх сыходзіла сьвятло.

Даўно я не памятаю такіх глыбокіх  пазітыўных уражаньняў ад новага віду птушак.

 

http://youtu.be/XInObXFtk5w

 

 

Каментары

 Віншую з цікавым назіраннем. Было б цікава даведацца і пра тое, пад якім нумарам у вашым спісе з'явіўся гэты (новы) від :) 

Дарэчы на Ptushki.org працуе табліца, у якую можна дадаць і свой спіс. 

Можа не ўсе ведаюць пра яе, ці проста вельмі сціплыя :) ???

Даю спасылку. Далучайцеся!

http://www.ptushki.org/about/clubsandgroups/club200/rating.html

 Дзякуй усім за добрыя словы!

Наконт Спісу (і рэйтынгу). Гэта, канешне, цікава. Але для мяне не настолькі, каб аддаваць гэтаму  шмат часу. А мала наўрацьці атрымалася б. Скажу толькі, што ў Беларусі бачыў трошкі  больш за 200 відаў :)

Дарэчы, каб трапіць на старонку рэйтынгаў Клуба200, можна у галоўным меню на нашым сайце навесьці курсор на кнопку Club200 і з выпадючага спісу выбраць 3-ю опцыю - Рэйтынг Клуба200.