Дакументацыйныя здымкі
Гішпанскіх вераб'ёў (Passer hispaniolensis) мы сустрэлі ў двух месцах вакол Шарм Эль Шэйха. Першым стала "рукатворнае" балотца ў дарогі ў км 3 ад нашага гатэлю. Птушкі там трымалісяадной вялікай групай і блізка не падпускалі, але самцы нават зімой з выразна чорнай груддзю не дазволілі памыліцца ў вызначэнні. Для нас абодвух гэта быў новы від = lifer.
Sharm El Sheikh, Сінайскі паўвостраў, Егіпет
02-2014
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 25.02.2014 - 11:08
для мяне не лайфер, я бачыў
для мяне не лайфер, я бачыў іх у Азербайджане) але птушкі прыемныя, назіраў бы хоць кожны дзень з задавальненнем. Трэба калі-небудзь паднакапіць грошай і з'ездзіць у Шарм у сакавіку ці красавіку, калі птушкі пачнуць размнажацца і пець