Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лютаўскія пустальгі ў Егіпце

Дакументацыйныя здымкі 

Пасля нашай чарговай  выправы на птушак у наваколле Шарм-Аль-Шэйху каля  самага нашага гатэльнага комплексу я пачуў звонкія крыкі звычайнай пустальгі (Falco tinnunculus), а потым і ўбaчыў трох птушак. 

Дзьве з іх капуліравалі, пры чым самка  пастаянна крычала, седзячы на калоне, якая заканчвалася троху ніжэй, чым фасад суседняга будынка. Самец, зрабіўшы сваю справу, хутка адляцеў. Самка ж засталася на калоне, а ўбаку ад яе я заўважыў дзве дзіркі, за якімі маглі б хавацца гнездавыя нішы.

04-02-2014, Шарм-Эль-Шэйх, Сінайскі паўвлстраў, Ешіпет.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары