Дакументацыйны здымак
Лебедзі-шыпуны (Cygnus olor)
р.Нёман каля в.Дарошавічы, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Хаця вызначальнікі пішуць пра максімальна магчымыя 8 ці нават 12 яек у кладцы гэтага віду, я ніколі не бачыў больш 6 птушанят. І вось - сем!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 11.09.2014 - 02:53
A u nas bylo navat 9! Zdymak
A u nas bylo navat 9! Zdymak z 2008 h., kali my ich z Paljakami usich akalcavali. Miascovyja žychary kazali, što u 2007 h. u pary bylo taksama 9 maladych! Daroslaja ptuška sprava, rešta maladyja.
Zviarnicie uvahu, što 4 maladyja bielyja - heta forma "immutabilis", bielyja ptušaniaty z ružovymi nahami. U Čechii u bolšasci par byvajuc i seryja, i bielyja maladyja.
Harrier - 11.09.2014 - 23:21
In reply to A u nas bylo navat 9! Zdymak by svetlana vranova
Супер-бацькі, калі змаглі 9
Супер-бацькі, калі змаглі 9 птушанят выгадаваць. "Іммутабілісы" выглядаюць цікава ў параўнанні са звычайнымі шэрымі малымі.