Многія, напэўна, думаюць, што пляж патрэбен толькі для людзей і толькі ўлетку.
Аднак яго перавагі перад іншымі часткамі берагу ведаюць і выдатна выкарыстоўваюць многія птушкі.
Па-першае, вада ў пляжа неглыбокая (бераг не ўрвісты) і дазваляе спакойна зайсці ў ваду выйсці і з яе пасля купання.
2) Плынь там нябыстрая (калі ўвогуле заўважная)
3) магчымыя ворагі могуць быць заўважаныя здалёк, бо нават там, дзе людзі не насыпалі і не параўналі пясок, расліннасць нізкая.
4) зноў жа вораг можа быць заўважаны загадзя і ўсе папярэджаны пра небяспеку дзякуючы вялікай плошчы пляжу, які прымае адразу шмат птушак. Значыць, заўсёды можна расслабіцца і паплюхацца, бо нехіа іншы напэўна пільнуе.
У сонечны зімны дзень пляж не пустуе - яго займаюць крумкачовыя птушкі. Найбольш шматлікія - шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix):
Вароны купаюцца, чысцяцца і адлятаюць. На іх месца прылятаюць новыя.
Каўкі (C.monedula) і гракі (C.frugilegus) таксама прылятаюць на пляж. Але вядуць сябе больш асцярожна. І хаця часам змешваюцца з варонамі, стараюцца трымацца сваёй кампаніяй:
Снежань 2014, Нёман, Горадня.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Falcon - 26.12.2014 - 22:37
У Мінску птушкі вельмі любяць
У Мінску птушкі вельмі любяць купацца на ўчастку ракі Свіслач перад мастом насупраць гасцініцы "Юбілейная". Найбольш масава купаюцца каўкі. Бераг там даволі круты, ды і плынь заўважная - рака ў тым месцы блізкая да сваёй натуральнай шырыні. Варон, якія купаюцца, бачыў насупраць Палаца спорта. Там есць невялікія вербы, на якіх птушкі адпачываюць пасля водных працэдур, але колькасць іх там невялікая.
Harrier - 26.12.2014 - 22:41
In reply to У Мінску птушкі вельмі любяць by Falcon
Не хапае на Свіслачы
Не хапае на Свіслачы нармальных пляжаў не толькі людзям, але і птушкам. Таму б я сказаў што вымушаны купацца не на ніх, а не што любяць :)
svetlana vranova - 26.12.2014 - 23:42
In reply to Не хапае на Свіслачы by Harrier
Oj, jak chočacca takoie
Oj, jak chočacca takoie bačyc! Nikoli nie bačyla kavak, hrakou, i uvohulie užo nie varon, jakija kupajucca!
Harrier - 26.12.2014 - 23:54
In reply to Oj, jak chočacca takoie by svetlana vranova
Каб не межы дык без
Каб не межы дык без праблем.
Гэта на Нёмане у м 200 амаль насупраць дому, дзе жыву, ў любы сонечны дзень.
Apus - 27.12.2014 - 10:41
Кемлівыя, сонейка бы ім