Дакументацыйныя здымкі
Пасля павароту Нёману насупраць в.Дзекалавічы рака мае шмат незакрытай лёдам вады. А ў вадзе ёсць рыба, якую на працягу году не паспелі вылавіць рыбакі на лодках і без)
Гэтым і карыстаюцца вялікія савукі (Mergus merganser) і іншыя качкі (ў меншай колькасці). Калі клікнуць і потым павялічыць верхні здымак, можна знайсці і яшчэ 1-2 віды качак.
28-12-2014, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Falcon - 28.12.2014 - 19:56
Бачу пару крыжанак злева и
Бачу пару крыжанак злева и нейкую белашчокую качку, 14-я злева.
Harrier - 28.12.2014 - 20:12
In reply to Бачу пару крыжанак злева и by Falcon
Так, былі яшчэ самкі (або
Так, былі яшчэ самкі (або маладыя) савукі-луткі. 14-я злева як раз адна з іх.
Falcon - 28.12.2014 - 21:28
In reply to Так, былі яшчэ самкі (або by Harrier
Были думкі наконт луткоў, ды
Были думкі наконт луткоў, ды сумненні ўзялі верх.
AV - 28.12.2014 - 23:06
а гагалей няма?((((
а гагалей няма?((((
Harrier - 28.12.2014 - 23:12
In reply to а гагалей няма?(((( by AV
Гогалі таксама былі - троху
Гогалі таксама былі - троху разам з савукамі, але большасць трымалася асобна, сваімі групамі.
Гогалі актыўна такуюць, таму, магчыма, вялікая кампанія з іншых качак ім проста перашкаджае.
araty - 30.12.2014 - 22:35
Два гады таму да мяне самка
Два гады таму да мяне самка савука прылятала. Бачыў як у дупло на дрэве залазіла. Але не выпладзілася. Мабыць куніцы зьелі. Можа дабяруся у гэтым годзе дуплянкі павешаць. Гогалі то павіны запладзіцца.
AV - 30.12.2014 - 23:50
In reply to Два гады таму да мяне самка by araty
super, araty, але вялікага
super, araty, але вялікага вадаёма ў Вас няма ж
Harrier - 31.12.2014 - 00:08
In reply to super, araty, але вялікага by AV
Дуплянкі, канешне, добра. Але
Дуплянкі, канешне, добра. Але для птушак (і не толькі) нашмат важнейшыя старыя дуплістыя дрэвы.
Falcon - 31.12.2014 - 00:34
In reply to Дуплянкі, канешне, добра. Але by Harrier
Толькі, калі вы не вучыліся ў
Толькі, калі вы не вучыліся ў Хогвартсе, то дуплянкі зрабіць усё ж лягчэй, чым нарабіць старых дуплістых дрэў =)
Harrier - 31.12.2014 - 00:48
In reply to Толькі, калі вы не вучыліся ў by Falcon
Акрамя таго, што можна нешта
Акрамя таго, што можна нешта зрабіць, ёсць і іншы спосаб - НЕ ЗНІШЧАЦЬ таго, што ўжо ёсць.
На мой погляд, значэнне дуплянак і штучных гнёздаў для птушак у параўнанні з высілкамі па захаванню старых і дуплістых дрэваў моцна перабольшана ў бок першых.
Falcon - 31.12.2014 - 01:20
In reply to Акрамя таго, што можна нешта by Harrier
Добра, кали ёсць што
Добра, кали ёсць што захоўваць - тады цалкам згодны.
araty - 31.12.2014 - 13:48
Побач з маім хутарам ёсць
Побач з маім хутарам ёсць возера 16га з дрэвамі па берагах. Там планую частку дуплянак павешаць, а заадно у затоцы планую арганізаваць назіранне за чапляй-лазаннік (малая выпь). Таксама пабач ёсць балотная сажалка 0,2га, у якой бывае плодзяцца гогалі. Зараз я у ёй баброў падкарліваю. Калі атрымаецца, то бліжэй да вясны мо з рук ежу будуць браць.